Нашел легенду о Дятлово:
Жыла была некалі тут адна цётка. І быў у яе сын. Так ужо
здарылася, што жанчына была вельмі старая, дзед яе даўно
памёр, а сын быў малады, дужы і здаровы. Звалі яго Фёдарам.
Старую ж звалі Альжбэтай. Мабыць шляхецкага роду была, але
збяднела зусім, амаль нічого за душой не мела. Толькі і
засталося, што злы характар. Вось жанчына была - як пачне
лаяцца - нікому не саступіць - і ноч і дзень на сваім
стаіць.
Такога ўжо нажадае, што каліб толькі частка здзейснілася б
- свет перакуліўся б. Людзі нават смяяліся: Альжбэта
завялася - можна ісці спаць спакойна, ніякі злы чалавек не
рашыцца сюды зайсці, а калі выпадкова зойдзе - то да раніцы
ці ногі свае тут пакіне, ці без вачэй застанецца.
Жанчына ведале, што пра яе кажуць, але перайначвацца не
збіралася.
З сынам, праўда яна была крыху палагодней, праўда доўжылася
гэта, пакуль сын не пачаў ёй у чым-сці супярэчыць. Мабыць і
яму надакучыла такая слава, спрабаваў ён супакоіць маці -
маўляў і сабака гаўкнуць баіцца, бо калі жанчына адзавецца
- жывёліне ўвесь век будзе сорамна перад другімі сабакамі
паказацца.
Аднаго разу падчас чарговай лаянкі з суседзямі сын Альжбэты
заступіўся за жанчыну, на якую накінулася яго маці.
"Колькі можна на людзей гыркаць, сорамна ўжо".
-ой, яму сорамна! Вы толькі паглядзіце на яго - прыбег, ды
нібы дзяцел дзюбаю ляскочаш".
Слова за слова - зачапілася яна і за сына, ды так, што
пракляла яго
- каб жа ў цябе, сынку таксама сын быў і на яго палена
ўпала ды да смерці забіла, а каб ты гэта на ўласныя вочы
бачыў! Раз ты мяне абражаеш, то няхай і з тваімі нашчадкамі
ўсякае ліха здараецца!
- У адказ Фёдар нічога не сказаў - толькі азірнуўся на
людзей і моўччкі пайшоў куды вочы глядзяць.
Дадому ён ужо не вярнуўся.
Шмат дзён і начэй блукаў хлопец па лесе. Шмат ліха бачыў
чалавек. Шмат разоў знаходзіўся ён на краі пагібелі. Шмат
людзей пабачыў ён на сваім шляху. Сустракаліся яму і
разумныя, і добрыя людзі, але былі і шмат горшыя. Пасталеў
чалавек, падумаў, што свет не лепшы, чым дома - і вярнуўся
дамоў.
Нягледзечы на доўгую адсутнасць Фёдара дома - яго пазналі ў
вёсцы. Не паспеў ён увайсці на вулімцу, як нехта з суседзяў
закрычаў: Глядзіце - Фёдар Дзяцел вярнуўся!.
Маці ўзрадавалася, нават паспакойнела трохі, але -
ненадоўга. Хутка ўсё паўтарылася.
Тады Фёдар узяў з дому ўсё неабходнае і пайшоў ад маці -
збудаваў сабе хаціну на ўскрайку вёскі, а праз год -
ажаніўся на той жанчыне, за якую калісці заступіўся.
Гаспадарку трымаў добрую - шмат зямлі ў чалавека было. А
мянушка Дзяцел як прычапілася - так і засталася. З таго
часу хто не йшоў паўз яго ўладанні - гаварыў - гэта ўсё
Дзятлава.
Так тое паселішча і стала Дзятлава. Чалавек даўно памёр, а назва жыве і сёння.