Сагрэе маміна ўсмешка і сэрца добрае яе
Написал Admin в 26.11.2011 2:19:54 ( 1753 прочтений ) Другие новости этого автора
Калейдоскоп

Празвінеў званок на ўрок. У 1 “А” класе павінна быць матэматыка. Настаўніца Наталля Ігараўна Хутаранская, як толькі пераступіла парог, адразу заўважыла, што месца на першай парце, дзе павінна сядзець Лідачка Савасевіч, пустуе.

—А дзе ж твая сяброўка? — спытала яна ў маленькай кволенькай Тані Зубарэвіч, якая корпалася ў школьным ранцы, відаць нешта шукаючы.
—Я не ведаю… — паціснула плячамі дзяўчынка.
Настаўніца занепакоілася ўсур’ёз, бо акуратная, дысцыплінаваная Лідачка ніколі не спазнялася на ўрокі, ніколі іх не прапускала.

Загадаўшы дзецям сядзець ціха, яна пайшла ў 5 “В” клас, дзе вучыўся старэйшы брат дзяўчынкі Арцём. Паклікала яго на калідор і з трывогай ў голасе прамовіла:
—Сястрычка твая не прыйшла на другі ўрок. Што-небудзь здарылася? Можа, ты ведаеш, дзе яна?

—Канкрэтна не ведаю, але, напэўна, пайшла на могілкі. Вы ж ведаеце, што на мінулым тыдні памерла наша мама, то Лідачка кожны дзень бегае на яе магілку. Спачатку рабіла гэта цішком пасля ўрокаў, а цяпер ужо і з урокаў пачала ўцякаць.

—Схадзі, Арцёмка, і прывядзі яе, а я з тваёй настаўніцай Кірай Маркаўнай пагутару, каб не сварылася, што прапусціў урок.

Свежая магіла Валянціны Савасевіч была на ўзгорку. Жоўты пясок застаўлены рознакаляровымі вянкамі, яшчэ не засохлымі кветкамі ў вазах. Арцём яшчэ здалёк убачыў, што малая сястрычка абняла драўляны крыж з чорнай жалобнай стужкай і яе плечы ўздрыгваюць ад плачу. Хлопчык падышоў, прытуліў Лідачку да сябе.

—Зразумей, маленькая, што мама ўжо не вернецца, колькі сюды ні хадзі. Мы павінны навучыцца жыць без яе. У нас жа тата добры, нікому ў крыўду не дасць.

—Я без мамачкі не магу. Яна мне абяцала ружовыя банцікі купіць і ружовую сукеначку. А ручкі ў яе якія ласкавыя былі, якія пяшчотныя…

Глытаючы слёзы, Арцём абняў сястрычку за плечы і павёў да пасёлка ў школу.
Лідачка з урокаў больш не збягала, але не было таго дня, каб яна не хадзіла на могілкі. Нават зімой па снезе пратаптала сцяжынку да мамінай магілы.

А тым часам сярод суседзяў пайшла погаласка, што малады ўдавец Рыгор Савасевіч наважыўся жаніцца. Некаторыя яго выбар ухвалялі, некаторыя асуджалі.

—Надта ж маладая гэтая Алёна Вайкова, гадоў на дванаццаць за яго маладзейшая будзе. Ды і паводзіны… Дзіця без мужа прыжыла невядома ад каго. Якая з яе маці сіротам?
Усе гэтыя размовы Рыгорава маці, старая Альбіна, перадавала сыну, бо таксама душу грызлі сумненні.

—А хто гэта мне павінен указваць? — Рыгор успрымаў плёткі,
што называецца, у штыкі. — Падабаецца мне Алёна, душа ў яе чулая. Не за прыгажосць бяру ў жонкі, а за дабрыню і шчырасць.

Як толькі па Валянціне паставілі помнік і справілі гадавіну, у доме Савасевічаў з’явілася новая гаспадыня. Арцём быў старэйшы, ён усё разумеў, а Лідачка нават за стол разам з мачыхай не садзілася, не прымала ад яе ні пачастункаў, ні падарункаў.

—Чужая ты, а я сваю мамачку люблю, — надзьмуўшы губкі, не раз казала Алёне.
Тая крадком выцірала слёзы і сыходзіла з вачэй.

А вось маленькага сына мачыхі Лідачка прыняла ў сваё сэрцайка, пасябравала з ім. Чатырохгадовы Паўлік таксама палюбіў яе, лашчыўся, дзяліўся сваімі цацкамі, кніжкамі. Здавалася, што дзяўчынка пасябравала з ім нават больш, чым з Арцёмам, але, нягледзячы ні на што, Алёну прызнаваць не хацела і глядзела на яе ваўчком.

Аднойчы зімой, коўзаючыся на мясцовай сажалцы, Паўлік праваліўся пад лёд. Яго дасталі вясковыя мужчыны ледзь жывога, але ўдалося адратаваць. Толькі гэтае зімовае купанне не прайшло для хлопчыка проста так: на другі дзень паднялася высокая тэмпература. Паклікалі мясцовага фельчара, і той паставіў дыягназ “запаленне лёгкіх”. Неадкладна выклікаў хуткую дапамогу і адправіў Паўліка ў раённую бальніцу.

Няшчасная Алёна, перанёсшы такі стрэс, проста пачарнела ад гора. У бальніцу яе разам з сынам не паклалі, сказалі, што ён ужо не маленькі і санітаркі ды медсёстры дапамогуць, калі будзе ў гэтым патрэба. Бедная мама перастала спаць і есці. Яна кожны дзень хадзіла ў бальніцу, а вярнуўшыся, моўчкі сядзела ля акна, і з яе прыгожых чорных вачэй каціліся слёзы.

Аднойчы, седзячы так у горкім задуменні, яна адчула на сваім плячы лёгкі дотык маленькай ручкі, нібы на яго сеў анёлак.
—Мамачка, — ціха прамовіла Лідачка, — ты не плач. Наш Паўлік абавязкова паправіцца. Ён жа маленькі, а маленькія дзеткі не павінны паміраць. Так што ты не бядуй. Хочаш, я табе яблык прынясу з кладоўкі ці вады ў кубак набяру?
Алёна падхапіла дзяўчынку на рукі і прытуліла да сваіх грудзей.
—Дачушка мілая мая... Ты назвала мяне мамай… Як жа доўга я чакала гэтага, як спа-дзявалася, што прызнаеш мяне. Я так люблю цябе і Арцёмку, нічуць не менш, чым Паўліка.

…Мінулі гады. Выраслі ўсе дзеці Рыгора і Алёны Савасевічаў, раз’ехаліся з бацькоўскага дома. Але што б у жыцці ні здарылася, яны ведаюць, што іх заўсёды сагрэе маміна ўсмешка і сэрца добрае яе…

Источник: Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ, www.gs.by



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

17 пользователь(ей) активно (3 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 17

далее...