Аферыст
Написал Admin в 09.12.2013 20:56:19 ( 1438 прочтений ) Другие новости этого автора
Общество

Андрэй Казіміравіч нясмела пераступіў парог і разгублена стаў у дзвярах.

— Андрэйка, праходзь! — ветліва запрасіла Вікторыя Захараўна. — Распранайся, скідай чаравікі і абувай тапкі. З сённяшняга дня гэта ўжо і твой дом, так што не саромейся.

Яны абое аўдавелі даўно і, памучыўшыся ў адзіноце, вырашылі на схіле дзён сысціся.

— Будуць пра нас людзі гаварыць усякае, вядома ж, гарадок невялікі, усе на віду, — пасля вячэры сказала гаспадыня.

— Ну і няхай гавораць, каму якая справа. Мы ж нікому нічога дрэннага не робім… Я вось адзін на свеце жыву, а ў цябе дзве дачкі ёсць, а якая ад іх дапамога?

— Праўду кажаш, Андрэйка, ніякай. А ўдваіх нам будзе лягчэй.
Ішлі дні, я яны не маглі нарадавацца, што ўжо не адзінокія, што ёсць з кім пагаварыць, ёсць каму паклапаціцца, калі хвароба прыцісне так, што і не ўстаць з ложка.

— Вікця, я вось што думаю… Трэба мне сваю кватэру прадаць, бо, як часам памру, то яе дзяржава забярэ, а так хоць грошы ў нас будуць. Тваім дочкам таксама дамо…

— А потым каяцца не будзеш? Раз так, мо давай распішамся, і я цябе прыпішу ў сваю кватэру.

— Не трэба ні таго роспісу, ні прыпіскі. Нам жа за семдзесят, на тым свеце хутка прыпішамся.

У гарадку шмат хто прадаваў дамы і кватэры, а купляць-то не вельмі спяшаліся. Але Андрэй Казіміравіч за цаной не гнаўся, і таму сваю двухпакаёўку збыў хутка. Грошы яны падзялілі на тры часткі: частку сабе, а дзве другія — Алесі і Тані. Дочкі Казіміраўны не замарудзілі прыехаць па дзель. Забралі долары і ў той жа дзень адбылі ў Мінск, дзе кожная мела сям’ю і кватэру.

— Добры ты, Андрэйка, — з удзячнасцю глянуўшы на мужа, сказала Захараўна. — Зусім не скупы.

— А чаго мне скупіцца, калі жыву ў цябе як у бога за пазухай: і накормлены, і ў чысціні. Што старому яшчэ трэба? На той свет ўсё роўна не панясу. А так пры табе спакойна век дажыву.

Аднак яго прароцтвы не збыліся. Аднойчы восеньскай раніцай, калі хмурнае неба амаль што ляжала на дахах дамоў, працавітая і спагадлівая Захараўна не ўстала ўпраўляцца па гаспадарцы. Калі Андрэй Казіміравіч прыйшоў яе будзіць, нябога была ўжо халодная. Ён у страху і роспачы стаў каля ложка на калені і заплакаў, нібы жанчына. Стаяў так доўга, зусім забыўшыся, што трэба збіраць нябожчыцу ў апошні шлях, трэба пазваніць дочкам, каб тэрмінова прыехалі.

Памыць і апрануць Захараўну прыйшлі суседкі. Яны ж паведамілі і нешматлікай радні нябожчыцы. Пад самы вечар, калі Захараўна ўжо ляжала ў труне, прыехалі з Мінска дочкі. Гэта былі зусім не тыя ветлівыя маладыя кабеты, што не так даўно прыязджалі па долары.

— Дзе маміны грошы?! — спыталі навыперадкі ў прыбітага горам Казіміравіча. — Аддавай, дзед, дабром, калі не хочаш скандалу.

Згорблены стары чалавек выглядаў так, што хоць самога ў труну кладзі. Ён пайшоў у камору і праз некаторы час прынёс закручаныя ў сінюю хусцінку долары.

— Гэта наша з Вікцяй частка ад продажу маёй кватэры…
Таня ўзяла пакуначак і хацела пакласці сабе ў сумачку.

— Куды?! — вылупіла вочы Алеся. — А мне?! Давай пералічым і падзелім.

Яны селі на ложак і прыняліся ўважліва лічыць купюры, зусім не зважаючы, што на іх з дакорам глядзяць суседкі.

— Ну, усё, Казіміравіч, тут жыцця не будзе, — сказала Адэля Куніцкая.

— А няўжо ж! Трэба было ім распісацца ды прыпісаць яго ў гэтай кватэры, — падтрымала яе Вера Рабчонак.

— Не думалі, што так атрымаецца, што Захараўна першая памрэ. Яна ж на сем гадоў маладзейшая за яго…

— Ох, галубка, смерць у зубы не глядзіць…

Калі памінальная вячэра закончылася і людзі разышліся, Таня з Алесяй сказалі прыбітаму горам Казіміравічу, каб той вымятаўся з кватэры, бо яны, маўляў, як стануць па законе спадкаемцамі, то адразу будуць яе прадаваць, а пакуль пусцяць кватарантаў.

— А куды ж мне ісці? — разгубіўся ён.

— А куды хочаш! Нам да гэтага якая справа? — крыва ўсміхнулася Таня. — Забірай свае манаткі зараз жа, бо мы хутка дзверы запром і паедзем. Аферыст ты! Думаў у нашай хаце жыць!

Андрэй Казіміравіч паклаў у дарожную сумку самую неабходную вопратку і выйшаў у вечаровую цемру. За слязамі не бачыў дарогі, ад роспачы перахоплівала дыханне. Пастаяў крыху ў задуменні і паволі пабрыў на тую вуліцу, дзе ў сваім доме жыла сястра Зоя. Доўга ціснуў на кнопачку званка, аж пакуль на парозе не з’явілася гаспадыня.

— Ну, і чаго табе тут трэба? — няветліва сустрэла яна брата.

— Зоечка, пусці да сябе пажыць, — узмаліўся Казіміравіч. — Вікціны дочкі мяне з хаты выгналі…

— А ты што думаў, яны цябе даглядаць будуць?! Прыйшоў прасіць: “Зоечка, пусці…” А як сваю кватэру прадаў, то чаму ж ты тады пра мяне не ўспомніў? Казалі людзі, што ўсе грошы аддаў выдрам. То цяпер і жыві як хочаш! — сястра з грукатам зачыніла дзверы перад самым яго носам.

Назаўтра раніцай вясковыя дзеці з Панямоння ішлі ў школу праз калгасны сад і ўбачылі, што дзед Андрэй Кавалёў скінуў шапку і, схіліўшы набок галаву, нібы штосьці разглядвае на суседняй ігрушы. Толькі ногі яго неяк дзіўна падагнутыя ў каленях.

— Хлопцы, дык ён жа павесіўся! — раптам усклікнуў Васіль Хмурчык, які вучыўся ў адзінаццатым класе і ўжо аднойчы бачыў вісельніка.

Хавалі Казіміравіча суседзі, а дочкі Захараўны на пахаванне не прыехалі, хоць ім і пазванілі. Толькі праз паўгода, калі трэба было ім станавіцца спадкаемцамі, нехта ноччу выбіў у кватэры дзверы і павыбіваў вокны. Кабеты заявілі ў міліцыю, але, як міліцыянеры ні стараліся, знайсці зламыснікаў ім не ўдалося. Усе суседзі дружна казалі, што яны спалі і нічога не чулі ды не бачылі. А больш у каго было пытаць?

Автор: Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ, www.gs.by



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

27 пользователь(ей) активно (9 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 27

далее...