Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што 11 лютага 2008 года ў 15.00 у зале пасяджэнняў упраўлення сельскай гаспадаркі (г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 3, 2-гі паверх) адбудзецца семінар-вучоба для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў прыватнай формы ўласнасці У семінары прымуць удзел прадстаўнікі райвыканкама, падаткавай інспекцыі, Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, санітарнай службы, органаў статыстыкі, прадстаўнікі аптовых баз вобласці па заключэнню дагавораў на пастаўку тавараў айчыннай вытворчасці. Яўка ўсіх прадпрымальнікаў, якія займаюцца рознічным гандлем, абавязковая.
© По материалам газеты "Перамога"
|