1 лістапада спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка – класіка беларускай літаратуры, нашага земляка.
Написал Marshall в 01.11.2008 20:10:00 ( 6990 прочтений ) Другие новости этого автора

Open in new windowВячаслаў Уладзіміравіч Адамчык нарадзіўся 1 лістапада 1933 года ў вёсцы Варакомшчына ў сялянскай сям'і. Яму было ўсяго шэсць гадоў, калі адбылася адметная падзея ў жыцці людзей, сярод якіх ён гадаваўся, - уз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Яму ішоў толькі восьмы год, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая пазбавіла яго пакаленне шчасця дзяцінства. Што можна запомніць у такія гады? А запомнілася многае і надоўга. Якраз столькі, каб на ўсё, што пішуць пра той час, мець свой уласны погляд.
Потым была вучоба ў сямігодцы, работа грузчыкам на станцыі Наваельня і вучоба ў вячэрняй школе, шчаслівыя студэнцкія часы і першыя спробы пяра, праца ў газетах, выдавецтвах і клопатныя пошукі сваёй сцяжыны ў літаратуры. Ёсць ў В. Адамчыка раннія апавяданні пра маладога сучасніка, падобнага шмат чым на герояў іншых беларускіх празаікаў, аднагодкаў Адамчыка. Але было ў гэтага юнака і нешта такое, што вылучала яго. І найперш — памяць пра родны куток і пра людзей, жыццё якіх ведаў найлепш, якіх разумеў і моцна любіў. Творам пісьменніка наканавана доўгае жыццё, бо ў іх жыве подых народнага эпасу, подых новага жыцця.

Калі пачынаеш гаварыць пра чалавека, пісьменніка, творцу такой велічыні, як Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык, думаеца: якое шчасце, што табе давялося некалі сустрэцца з гэтым чалавекам, размаўляць з ім, бачыць яго шчырыя, трохі сумнаватыя вочы і назаўсёды запомніць словы: "Пакланіцеся ад мяне маёй зямлі, маёй Дзятлаўшчыне..." Толькі з цягам часу пачынаеш разумець, што значыла для пісьменніка родная зямля, рэчка Ятранка, якой прысвяціў апавяданне "Жывая вада", родныя пералескі, неаднаразова апісаныя ў творах, камень каля вёскі, што стаў сімвалам прыцягальнасці і непаўторнасці роднай вёскі Варакомшчына. Толькі блізка пазнаёміўшыся з творчасцю пісьменніка, дзесяткі разоў перачытаўшы "Чужую бацькаўшчыну", рыхтуючы вучняў да напісання творчых і навуковых працаў, зразумела — мы не хутка ўсвядомім, што мелі ў асобе Адамчыка, якой ён глыбай быў у нашай літаратуры, які непаўторны і арыгінальны твор пра жыццё Заходняй Беларусі пакінуў наступным пакаленням. Такое наўрад ці магчыма паўтарыць...
Сустрэча мая з Вячаславам Уладзіміравічам адбьілася ў 1991 годзе, калі рыхтавалася кніга "Памяць" Дзятлаўскага раёна, і мяне, тады карэспандэнтку раённай газеты, накіравалі ў Мінск для збору матэрыялу пра пісьменніка. Размаўлялі мы ў рэдакцыі часопіса "Бярозка", галоўным рэдактарам якога на той час і быў Вячаслаў Адамчык. Размова была шчырая і даверлівая. Вячаслаў Уладзіміравіч шмат расказваў пра дзяцінства, сваю маці, пра свой радавод, з гонарам адзначаў, што цудам перажыў вайну, зведаў бамбёжкі, смерць блізкіх, голад пасляваенных гадоў. Асяроддзе, у якім вырас і ўзмужнеў, было жорсткае і малакультурнае. Грубасць, хамства, п'янства — вось тое, што было вакол падлетка ў пасляваенны час. Але хапіла сілы стаць вышэй за ўсё гэта, пацягнуцца да іншага жыцця, да навукі. Помню, як пісьменнік гаварыў: "Дзякуй Богу, што лёс паслаў мне іншае і я паверыў у другое жыццё, памкнуўся да светлага і чыстага, захацеў вырвацца з асяроддзя сваіх равеснікаў". Ён мала гаварыў пра работу, пра свае планы, а ўсё больш звяртаўся да асноўнага твора свайго жыцця - да "Чужой бацькаўшчыны": расказваў пра ўзнікненне задумы, пра аднавяскоўцаў, якія сталі прататыпамі герояў кніг, пра цяжкасці выдання твора і шчырую, сяброўскую дапамогу Івана Мележа, які ў той перыяд ужо быў аўтарам кнігі "Людзі на балоце". Я ўпершыню зразумела тады, што быць пісьменнікам — гэта не толькі прыемнасць і асалода душы, гэта — цяжкі крыж, жыццёвае наканаванне.
Зноў пашчасціла сустрэцца з Вячаславам Уладзіміравічам падчас святкавання юбілею пісьменніка — 60-годдзя з дня нараджэння — у Дзятлаўскім РДК. Была наладжана сустрэча, падрыхтаваны цудоўны сцэнарый пра жыццё і творчасць земляка, інсцэніравана апавяданне "Раяль з адламаным вечкам", і Тамара Ступак спявала песню “Люблю мой край, старонку гэту...”, слухаючы якую, пісьменнік расчуліўся, ледзь не заплакаў. Відаць, словы з песні нагадалі далёкае ваеннае дзяцінства і любімую настаўніцу, якая стала для дзяцей сімвалам прыгажосці і веры ў светлую будучыню. Пасля ўрачыстага вечара мы шмат гаварылі, разважалі пра становішча роднай мовы (гэта быў 1993 год), наша адраджэнне. Вячаслаў Уладзіміравіч зайздросціў мне, маладой настаўніцы, што я магу несці беларускае жывое слова дзецям, лічыў маю працу пачэснай і вельмі важнай, абяцаў прыехаць на сустрэчу з вучнямі. Я не ведала тады, што ён хварэе, што сям'я адпусціла яго на радзіму пасля доўгіх спрэчак...
А вось трэцяя наша сустрэча адбылася ў кватэры пісьменніка. Але гэта была сустрэча з успамінамі пра яго: чалавека, мужа, бацьку. Вячаслава Уладзіміравіча не было ўжо з намі, а было ўсё тое, чым ён жыў, да чаго дакранаўся, чым карыстаўся кожны дзень. Я сядзела на яго канапе, трымала ў руках рукапісы яго кніг, фатаграфавала абстаноўку кабінета, дзе шмат гадоў працаваў пісьменнік і дзе яго жонка, Ніна Уладзіміраўна, пакінула ўсё так, як было пры ім, нават кветкі і магнітафон на стале. Тады ў размове з Нінай Уладзіміраўнай мне адкрылася яшчэ адна грань яго асобы — чалавечнасць. Ён быў добры і клапатлівы бацька, верны, адданы сям'і муж з патрыярхальнымі поглядамі на жыццё, ён выгадаваў і накіраваў на правільны шлях двух сваіх сыноў — Уладзіміра і Міраслава, якія таксама сталі пісьменнікамі, жывуць у Беларусі, размаўляюць на роднай мове, вераць у свой край і шчыра любяць яго. Уражаная сустрэчай з сям'ёй, усім убача-ным, менавіта тады задумала стварыць кнігу "Дзятлаўшчына літаратурная", заахвоціць да працы сваіх гімназістаў, дапамагчы і ім зразумець шчасце спасціжэння вышыні сапраўднага творцы.
Тая сустрэча натхніла пераадолець усе цяжкасці і стварыць кнігу, а яшчэ аформіць экспазіцыю ў гімназічным музеі, прысвечаную Вячаславу Адамчыку і яго творчасці.
Ідзе час... 3 кожным годам старэем мы і аддаляемся ад тых часоў, пра якія пісаў наш зямляк. Але кніга пра яго яшчэ не напісана. Верыцца, што знойдзецца даследчык творчасці пісьменніка, які зможа раскрыць усю шматграннасць яго творчасці, што сын яго, які друкуецца пад імем Адам Глобус, выдасць рукапісы бацькі, што землякі годна адзначаць юбілей пісьменніка, а творы яго будуць чытаць новыя і новыя пакаленні беларусаў. Хочацца верыць!

А.Абрамчык, намеснік дырэктара гімназіі №1 г. Дзятлава, (газета "Перамога").



Другие новости
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске
28.11.2021 21:11:00 - Профессиональный ремонт светильников в Минске
22.11.2021 20:34:10 - Нежный Маскулан для волшебных моментов близости
16.11.2021 13:41:49 - Редукторы промышленные от ООО "Стальпромэкспорт"
19.10.2021 20:11:55 - Как выбирать лекарство от насморка в аптеках Дятлово?
14.10.2021 13:43:22 - Черный металлопрокат и как он производится
13.10.2021 14:56:07 - Как вылечить кашель быстро и без последствий?


Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Основанием любого строения являются полы, которые отличаются различным ...

Автор Errora в 16.05.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Стеллажи металлические

 ...
  |   |

      Уже ни один современный человек не может обойтись без использовани ...

  |   |

     Если планируется выполнение ремонтных работ, в первую о ...

  |   |

    

Кто online

3 пользователь(ей) активно (1 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 3

далее...