3 сакавіка былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу "Выратавальнікі вачамі дзяцей". Усклад журы ўвайшлі: інжынер па ахове працы аддзела адукацыі райвыканкама Д.Лаўнік, намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС С.Саламевіч, інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС А.Грыцук, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама С.Багдановіч, першы сакратар Дзятлаўскага РК БРСМ А.Якаўчык, начальнік Дзятлаўскага ўчастка БДПА М.Буйко. Разгледзеўшы прадастаўленыя на конкурс работы (малюнкі, плакаты, падзелкі, мадэлі пажарнай тэхнікі, мяккія цацкі, пісьмовыя работы), журы адзначыла высокі ўзровень дзіцячага майстэрства, дастаткова поўнае адлюстраванне школь-нікамі прапанаванай ім тэмы. У намінацыі "Малюнак" першае месца прысуджана В. Саўко, вучаніцы 9-га класа Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, за малюнак "Беражыце жыццё"; другое — А. Ліцвін, вучаніцы 7-га класа Жукоўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, за малюнак "Своечасовая дапамога"; трэцяе месца за малюнак "Заўсёды на варце" атрымала Д. Крупіца, вучаніца 8-га класа Яварскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Намінацыя "Плакат": першае месца прысуджана Л. Габайдулінай і К. Якша, вучаніцам 7-га класа СШ №3 г. Дзятлава за якасную творчую работу над плакатам "Выратуем планету"; другое месца — за плакат "Зямля ў небяспецы" атрымала В. Саўко, вучаніца 9-га класа Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы; I. Латушка, вучню 5-га класа СШ №3 г. Дзятлава, дасталося трэцяе месца за плакат "Патушы". Заслужана заняла першае месца ў намінацыі "Падзелка" М. Бойка з 6-га класа Лявонавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы за работу пад назвай "На варце з даўніх часоў". Другое месца ў гэтай жа намінацыі журы прысудзіла за падзелку "Шэўрон МНС" Л. Чувак і К. Загдай, вучаніцам 9-га класа Белагурнаўскага дзіцяча-га сада-сярэдняй школы; трэцяе — за калектыўную работу над падзелкай "Беражыце лес ад агню" Казлоўшчынскаму ЭБЦД. У намінацыі "Мадэль пажарнай тэхнікі" пераможцамі сталі: першае месца М. Пашкевіч, вучань 8-га класа Раклевіцкай базавай школы, за мадэль "Пажарная помпа"; другое месца — Я. Добыш і С. Ванькаў, вучні 9-га класа Жукоўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, за работу "Ма-дэль пажарнага аўтамабіля"; трэцяе месца I. Семярнік, вучань 7-га класа Лявонавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, за мадэль "Вогнетушыцель АП-10". У намінацыі "Верш" пераможцай стала В. Апанасік, вучаніца 8-га класа Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, за работу "Аб выратавальніках". Другое месца за верш "Выратавальнікі маімі вачамі" атрымала I. Васюкевіч, вучаніца 8-га класа Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Трэцяе месца прысуджана Н. Шалеснай, вучаніцы 8-га класа Лявонавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, за верш "Размова з бацькам". Першае месца ў намінацыі "Апавяданне" журы прысудзіла за работу "Бабулін урок" А. Пзоўскай, вучаніцы 9-га класа Хвінявіцка-га дзіцячага сада-сярэдняй школы; другое — за апавяданне "Здарэнне ўлетку" I. Ашмян, вучаніцы 9-га класа Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы; трэцяе — за апавядан-не "Выпадак у лесе" I. Семерніку, вучню 7-га класа Лявонавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. У намінацыі "Сачыненне" за работу "Выратавальнікі ў маіх вачах" пераможцай стала Г. Івашка, вучаніца 8-га класа Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Другое месца заняла К. Цюленіна, вучаніца 8-га класа Жукоўшчынскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, за сачыненне "Агонь наш сябар, агонь наш вораг". На трэцім месцы аказалася В. Каско, вучаніца 7-га класа Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, за сачыненне "Выратавальнікі ў маіх вачах". Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі, сувенірамі і граматамі. Лепшыя работы прымуць удзел у абласным аглядзе-конкурсе.
Газета "Перамога", А. ГРЫШУК, курсант Гомельскага інжынернага інстытута.
|