На гэтым тыдні Дзятлава наведалі адразу дзве дэлегацыі з Італіі. Горад Чэрыньёлу прадстаўлялі яе мэр Матэа Валенціна і ўдзельнікі асацыяцыі "У мяне ёсць мара" на чале з прэзідэнтам арганізацыі Віта Панэб янка. Асацыяцыю Сонца для дзяцей горада Авецана ўзначальвае Маргарыта Сарацына, яна таксама прыехала ў Дзятлава. Названыя арганізацыі ўжо шмат гадоў апякуюцца над выхаванцамі Дзятлаўскага дзіцячага дома (былая школа-інтэрнат), арганізуюць для дзяцей адпачынак і аздараўленне ў Італіі, аказваюць Дзіцячаму дому істотную дабрачынную дапамогу. Мэтаю гэтага візіту італьянцаў быў працяг супрацоўніцтва з дзятлаўчанамі. Яго перспектывы былі акрэслены падчас прыёму італьянскіх дэлегацый ў райвыканкаме.
Б.ВАРНА, газета "Перамога"
|