Іржавая спадчына вайны
Написал Marshall в 06.04.2009 11:58:22 ( 2022 прочтений ) Другие новости этого автора

Хутка наша краіна будзе святкаваць чарговую гадавіну Вялікай Перамогі. 64 гады без стрэлаў і выбухаў, без страху за жыццё і будучыню. Даўно адгрымелі баі на беларускай зямлі, сталі гісторыяй гераічныя бітвы, зараслі варонкі, пакінутыя бомбамі і снарадамі. Але з году ў год вайна нагадвае пра сябе страшнымі знаходкамі, якія не разарваліся. Краіна да гэтага часу ўсеяна мінамі эпохі Другой сусветнай вайны. Усяго "зараджана" больш за 350 км.кв. Выбухованебяспечныя прадметы могуць быць знойдзены ўсюды, дзе праходзілі баявыя дзеянні: на палях і агародах, у лясах і парках, у рэках, азёрах, іншых вадаёмах, у дамах і ладвалах, а таксама на тэрыторыі былых артылерыйскіх і авіяцыйных палігонаў.

Сёння за акном — вясна. А гэта значыць, што на палях і агародах пачынаецца гарачая пара сяўбы, набірае тэмпы будаўніцтва. Менавіта на гэты час прыпадае пік небяспечных знаходак. У Дзятлаўскім раёне штогод знаходзяць 5-6 выбухова-небяспечных прадметаў. Будзьце вельмі асцярожныя, калі раптам вы знойдзеце старую ржавую міну, гранату або снарад. Не спрабуйце даставаць яе з зямлі, перавозіць і тым больш спрабаваць разабраць. Праляжаўшы доўгі час у агрэсіўным асяроддзі, дэталі запалу часткова сапсаваліся, і нават лёгкі ваш дотык можа прывесці механізм у дзеянне, і тады здарыцца непапраўнае.
Статыстыка сведчыць, што з канца вайны ў Беларусі падарваліся на мінах амаль 6 тысяч чалавек, палова з іх загінула. Ад такіх страшных знаходак да гэтай пары ў нашай краіне штогод гінуць каля 6-8 чалавек, большасць з якіх — дзеці. Сярод пацярпелых нямала так званых "чорных капальнікаў". Гэтыя людзі вядуць раскопкі ў месцах былых бітваў і ў пагоні за каштоўнымі гістарычнымі рэчамі, часта грэбуюць мерамі бяспекі, ставяць пад смяротную небяспеку сябе і тых, хто побач.
Выкананне элементарных правілаў дапаможа вам не стаць ахвярай гэтай сумнай статыстыкі. Пры выяўленні выбухова-небяспечнага ўстройства або прадмета, які падобны да яго, не панікуйце. Першае, што неабходна зрабіць — спыніць усе работы на дадзеным участку. Побач могуць знаходзіцца іншыя выбухованебяспечныя прадметы. Неабходна добра запомніць месцазнаходжанне прадмета і паставіць папераджальныя знакі, выкарыстоўваючы розныя падручныя матэрыялы. Пра знаходку трэба неадкладна паведаміць у любую з названых арганізацый па тэлефонах: ваенны камісарыят — 21-6-61, РАУС - 102, РАНС - 101, або вашаму ўчастковаму. На месца неадкладна прыедуць прадстаўнікі раённага ваеннага камісарыяту і ідэнтыфікуюць знаходку. Усе далейшыя дзеянні па размініраванню і абследаванню тэрыторыі будуць праводзіць спецыялісты — сапёры.
Праяўляйце асцярожнасць пры абыходжанні з выбухованебяспечнымі прадметамі. Асабліва важна растлумачыць небяспеку падобных прадметаў дзецям.
Будзьце пільныя і памятайце — ваша жыццё ў вашых руках.

Р. ГУБСКІ, газета "Перамога"



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

14 пользователь(ей) активно (4 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 14

далее...