"Прамая лінія" са старшыней райвыканкама
Написал Marshall в 08.04.2009 23:00:00 ( 2603 прочтений ) Другие новости этого автора

Open in new window24 сакавіка ў раённым выканаўчым камітэце прайшла Прамая лінія па тэме Вынікі работы галін народнай гаспадаркі Дзятлаўскага раёна ў 2008 годзе і перспектывы развіцця Дзятлаўскага раёна . У Прамой лініі прыняў удзел старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Васіль Васільевіч Грытчанка.
Пытанне: мне часта прыходзіцца ездзіць па маршруту Дзятлава-Стараельня. Пры выездзе з Дзятлава, у рысе горада, на вуліцы Чкалава ёсць аўтобусны прыпынак. Гэты прыпынак не абсталяваны навесам, лавай — людзі не могуць схавацца ад дажджу і снегу, прыходзіцца стоячы чакаць аўтобус. Не мае прыпынак нават указальніка, што выклікае ў многіх людзей разгубленасць. Ці будуць прыняты якія-небудзь меры па абсталяванню прыпынку?
В.В. Грытчанка: на працягу месяца адпаведнымі службамі прыпынак будзе абсталяваны лавай і навесам. Таксама будзе ўстаноўлены знак "Прыпыначны пункт аўтобуса".
Пытанне: я шмат гадоў адпрацаваў у калгасе механізатарам, цяпер хачу набыць у сельгасвытворчага кааператыва трактар для асабістага карыстання. Аднак кіраўніцтва СВК не ідзе мне насустрач. Дапамажыце ў вырашэнні гэтага пытання.


В.В. Грытчанка: справа ў тым, што вамі не напісана заява ў праўленне калгаса з просьбай прадаць вам трактар для асабістага карыстання. Толькі пасля гэтага кіраўніцтва СВК зможа разгледзець пытанне аб продажы вам тэхнічнага сродку.
Пытанне: у нашай вёсцы Белякі была лазня. Сёння яна не працуе. Бліжэйшая — толькі ў Вензаўцы, але для нас гэта далёка і нязручна...
В.В. Грытчанка: плануецца ў бліжэйшы час адкрыць лазню ў вёсцы Сачыўляны, што, хоць і не поўнасцю, але вырашыць праблему жыхароў вашай вёскі.
Пытанне: у мінулым годзе спецыялісты нашага СВК Раготна выбралі сабе ўчасткі зямлі для пасадкі бульбы і апрацавалі іх кааператыўнай тэхнікай, а мы тым часам наймалі прыватную тэхніку, што вельмі дорага, апрацоўвалі далёка не лепшую выдзеленую нам для пасадкі бульбы зямлю ўручную. Як пры гэтым можна развіваць падсобную гаспадарку? Як складзецца сітуацыя сёлета?
В.В. Грытчанка: прадастаўленне зямельных участкаў, забеспячэнне вытворчага абслугоўвання грамадзян, якія вядуць падсобную гаспадарку, будзе пастаўлена на кантроль. Кіраўніцтву СВК "Раготна" загадана прадастаўляць грамадзянам, якія вядуць асабістую падсобную гаспадарку, зямельныя ўчасткі ў парадку размяшчэння домаўладанняў у вёсцы.
Пытанне: у снежні мінулага года трапіў у Дзятлаўскую цэнтральную рённую бальніцу з сардэчным прыступам. За чуласць і прафесіяналізм хачу выказаць падзяку ўрачам Н.Г. Карпенка, В. Данілевіч і ўсяму персаналу медустановы. Але мяне здзіўляе, чаму мала маладых спецыялістаў у нашай бальніцы?
В.В. Грытчанка: у гэтым годзе мы шчыльна займаемся пытаннем забеспячэння медыцынскіх установаў раёна маладымі спецыялістамі. На сённяшні дзень у медыцынскіх установах рэспублікі навучаюцца 36 чалавек з Дзятлаўскага раёна. Мы выязджаем непасрэдна ў навучальныя медустановы, прапаноўваем працаўладкаване студэнтам-землякам, якія добра вучаца. Акрамя таго, у Дзятлаве цяпер будуецца службовае жыллё, у тым ліку, для маладых спецыялістаў-медыкаў.
Пытанне: у нас у вёсцы ёсць магазін Дзятлаўскага райспажыўтаварыства, я поўнасцю задавальняе патрэбы насельніцтва. У магазіне вялікі выбар прадуктаў. Таксама да нас у вёску рэгулярна прыязджае прадпрымальнік з мэтай рэалізацыі харчовых тавараў. Аднак, нас гэта не радуе, таму што быў выпадак, калі прадукты ў яго былі сапсаваныя мышамі. Ці будуць прыняты якія-небудзь меры?
В.В. Грытчанка: наша райспажыўтаварыства задавальняе патрэбы насельніцтва. У вёсках працуюць магазіны. У аддаленыя населеныя пункты выязджае аўталаўка. Неякасныя або неадпавядаючыя санітарным нормам харчовыя тавары непавінны трапляць на наш абедзенны стол. Што датычыцца "недобрасумленнага" з вашых словаў прадпрымальніка, будуць праведзена праверкі яго дзейнасці адпаведнымі органамі. Пры выяўленні парушэнняў ён будзе: прыцягнуты да адказнасці згодна з заканадаўствам нашай рэспублікі.
Пытанне: мяне цікавяць перспектывы нашага раёна. У нашай вёсцы Азяраны велы прыгожая прырода, багацейшыя вадаёмі За апошні час вадаёмы пазарасталі. Рыба завозіцца ў раён з Брэсцкай вобласці. Чаму не ажыццяўляецца догляд вадаёмаў і выросчванне рыбы ў вадаёмах нашага раёна?
В.В. Грытчанка: згодна "Палажэння аб парадку прадастаўлення водных аб'екта (іх частак) у арэнду для рыбалоўства і іншых мэтаў" цяпер азёры здаюцца ў арэнду прыватным асобам за невялікую плату. За кош дзяржаўных сродкаў набываецца малёк прадастаўляецца арандатару для зарыблення. Практычна любы жадаючы можа арэндаваць вадаём, даглядаць яго, рэалізоўваць вылаўленую ў ім рыбу. У нас у раёне ёсць станоўчая практыка такой дзейнасці: азёры ля вёсак Сачыўляны, Мяляхавічы. Разглядаецца пытанне здачы ў арэнду Гезгалаўскага водасховішча.

Падрыхтавала да друку I. ГАЛОМЗІК, газета "Перамога"



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

15 пользователь(ей) активно (2 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 15

далее...