Мелодыі кахання
Написал Marshall в 10.05.2009 0:20:00 ( 2315 прочтений ) Другие новости этого автора

У Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоў традыцыйны агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці "Мелодыі кахання", які быў арганізаваны раённым метадычным цэнтрам аддзела культуры.
Удзел у конкурсе прымалі дзеці ад 5 да 17 гадоў.
Кожны з удзельнікаў мерапрыемства прадставіў на суд журы свой музычны нумар. Падчас канцэрта гучалі песні, танцавальныя мелодыі, інструментальныя найгрышы. Ацэньвала журы і майстэрства вядучых.
Доўгачаканым момантам конкурсу стала падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў. Сярод салістаў 5-8 гадоў дыпломам першай ступені ўзнагароджана Я.Мармыш (Вензавецкі СДК). Дыплом другой ступені атрымала П.Верамейка(СШ №1 г.Дзятлава), дыплом трэцяй ступені — В. Дубовік (Казлоўшчынскі ГДК). Прыз сімпатый гледачоў атрымаў дуэт Д. Салаш і I. Бакея (Наваельнянскі ГДК).
Сярод вакалістаў 9-13 гадоў дыпломам другой ступені ўзнагароджана А.Дзямко(Хвінявіцкі СДК). Дыплом трэцяй ступені атрымала М.Літвінская(Казлоўшчынскі ГДК).
А.Драб(Белагурнаўскі СДК) стаў дыпламантам першай ступені сярод салістаў 14-17 гадоў. Дыплом другой ступені атрымала I. Дракель (Гезгалаўскі СДК), дыплом трэцяй ступені — К.Дзямко(Хвінявіцкі СДК).


К.Шостка( Дзятлаўская ДШМ) стала дыпламантам конкурсу ў намінацыі "Салісты-інструменталісты".
Сярод інструментальных ансамбляў дыпломам "За прафесіяналізм" узнагароджаны ўзорны ансамбль скрыпачоў "Зорачкі"(Гезгалаўская ДШМ). Дыплом "За волю да перамогі" атрымаў вакальна-інструментальны ансамбль "Радасць"(СШ № 3 г.Дзятлава).
У намінацыі "Танцавальныя калектывы" дыпламантам першай ступені стаў танцавальны ансамбль "Плясавая" (Гезгалаўскі СДК), дыпламантам другой ступені — танцавальны дуэт "СВІТ"(Дзятлаўскі РДК). Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана В.Сівінская(Наваельнянскі ГДК).
Сярод вакальных ансамбляў дыпламантам першай ступені стала вакальная група СШ № 1 г. Дзятлава, дыпламантам другой ступені — вакальная група Гезгалаўскага СДК. Вакальны дуэт В.Драб і Г. Аўдзеенка (гімназія № 1 г.Дзятлава) атрымаў дыплом трэцяй ступені.
Прызамі за аўтарскую песню ўзнагароджаны дуэт А. Плюта і А. Кавалькова(СШ № 1 г. Дзятлава).
У намінацыі "Вядучы" дыпломам першай ступені ўзнагароджана Л. Грышук(Казлоўшчынскі ГДК).

А. ДУБРОЎСКАЯ, газета "Перамога"



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

7 пользователь(ей) активно (1 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 7

далее...