Для 335 выпускнікоў Дзятлаўшчыны школьны званок празвінеў у апошні раз.
Написал Marshall в 04.06.2009 2:00:00 ( 2225 прочтений ) Другие новости этого автора

Напрыканцы мая ў навучальна-выхаваўчых установах раёна адбыліся ўрачыстасці з нагоды заканчэння 2008-2009 навучальнага года. Для 335 выпускнікоў Дзятлаўшчыны школьны званок празвінеў у апошні раз.
Вясна. Май. Апошні школьны званок. Доўгачаканая і ў той жа час трошкі сумная ўрачыстасць. Для адных вучняў яна сімвалізуе заканчэнне яшчэ аднаго навучальнага года, надыход летніх канікулаў. Для адзінаццацікласнікаў — нагадвае аб заканчэнні школьнага этапа іх жыцця, вынікам якога стануць выпускныя, а затым ужо ўступныя экзамены.
30 мая свята апошняга званка адбылося ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава. На школьным двары выстраіліся вучні побач са сваімі класнымі кіраўнікамі. Трохі зводдаль — таты, мамы, бабулі. На пачэсным месцы — сёлетнія выпускнікі СШ №1: 26 хлопцаў і дзяўчат. Прыгожыя, з усмешкамі на тварах, ужо амаль дарослыя. Побач з імі — іх класныя кіраўнікі I. С. Орсік, Г. I. Місарэвіч, Т. У. Аверкава.
Гучаць урачыстыя гукі Гімна Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права падняць дзяржаўны сцяг Беларусі прадастаўляецца выдатнікам вучобы, прадстаўнікам інтэлектуальнай эліты СШ №1 Раману Францішчыку і Марыі Шырко.
Вынікі навучальнага 2008-2009 года падводзіць дырэктар школы В. К. Галаднова. Сёлета навучальны год на выдатна закончылі 22 вучні, 65 працэнтаў маюць узровень ад 6 балаў і вышэй.


Не абыходзіцца без словаў віншавання. Дзецям Вольга Канстанцінаўна зычыць радасці, задавальнення, з найбольшайкарысцю правесці летні час. Выпускнікам яна жадае добрых адзнакаў на выпускных экзаменах, здзяйснення мараў, звязаных, у першую чаргу,з абранай прафесіяй.
Па мацярынску цёплы наказ 26 хлопцам і дзяўчатам гучыць ад іх класных кіраўнікоў I. С. Орсік, Г. I. Місарэвіч. Іх "падапечныя" ў сваю чаргу даюць клятву працягваць адукацыю, быць сумленнымі, вялікадушнымі, не запляміць ганаровае званне выпускніка 2009 года.
Свой малышоўскі наказ выпускнікам даюць вучні 1-га класа. Поспехаў і ўсяго найлепшага ў жыцці ім жадае былая настаўніца СШ №1 Я. Р. Савань. У сваю чаргу выпускнікі дзякуюць сваёй навучальнай установе, настаўнікам, бацькам. Абяцаюць пастарацца спраўдзіць іх пажаданні, стаць годнымі людзьмі.
Для выпускнікоў гучыць апошні школьны званок. Ведучы за руку першаклашак, вы-пускнікі накіроўваюцца ў школу, у сценах якой прайшлі 11 гадоў іх навучання.
На гэтым свята не заканчваецца. Школьнікаў з надыходам летніх канікулаў віншуе начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Н. Д. Казарэз. Яна яшчэ раз нагадвае дзецям пра правілы летняга адпачынку, выконваць якія павінен кожны непаўналетні.
Урачысты момант мерапрыемства — узнагароджанне лепшых вучняў: выдатнікаў вучобы, пераможцаў раённых алімпіяд, вучняў, дасягненнямі якіх ганарыцца школа. Сярод іх — шмат вучняў пачатковых класаў. За высокія вынікі на раённых прадметных алімпіядах яны былі адзначаны граматамі аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.
Дыплом аддзела культуры райвыканкама атрымлівае юная зорачка СШ №1 Паліна Верамейка. Дыпломам аддзела адукацыі ўзнагароджваецца Кацярына Радчанка. Раман Францішчык, Моніка Асіпук, Таццяна Райдзюк адзначаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
Граматы і падарункі ад старшыні раённага таварыства Чырвонага Крыжа І.І. Багдзель атрымалі валанцёры Чырвонага Крыжа СШ №1.
Завяршае свята апошняга званка песня пра сяброў, якую разам з вакальнай групай выконвае Паліна Верамейка.

А. ДУБРОЎСКАЯ, газета "Перамога"



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

24 пользователь(ей) активно (5 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 24

далее...