172 посещений вчера  

Вход

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня


Регистрация!

Знакомимся:

valentina1 2010/2/6
djromul 2010/2/2
Job 2010/2/1
arinastory 2010/1/31
ad2style 2010/1/25

Кто online...

8 пользователь(ей) активно (2 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 1
Гостей: 7

Gorynych, далее...

Посещаемость

Вчера : 172
Поздравления : Гiмназicты сталi прызерамi гульнi "Кубак белавежскага зубра"
Написал Marshall в 2009/11/18 18:35:50 (189 прочтений)

Open in new windowНядаўна ў горадзе Брэсце прайшла інтэрактыўная гульня "Кубак белавежскага зубра", прысвечаная 600-годдзю надання Белавежскай пушчы запавенасці. Наша гімназія была запрошана да ўдзелу ў ёй. Каманда навуковага таварыства гімназістаў "Эверэст" у складзе Марыі Ражко, Алены Вішнарэўскай, Кацярыны Стракоўскай заняла 2 месца. А перамагчы было няпроста, таму што сабраліся гімназісты з усіх куткоў Беларусі. Усяго ў гульні прымалі ўдзел дзесяць каманд. Рыхтавала дзяўчат да гульні Валянціна Генрыхаўна Багдановіч, настаўніца біялогіі гімназіі №1. Падзяліцца сваімі ўражаннямі ад гульні я папрасіла ўдзельніц.

— Раскажыце, як вы рыхтаваліся да гэтага конкурсу?
Алена Вішнарэйская:
— Было вельмі складана знайсці патрэбную літаратуру, шукалі ў раённай бібліятэцы, у Інтэрнэце, нават заказвалі ў абласной. Добра не ведалі тэматыкі, таму што пераліку пытанняў гульні арганізатары не давалі. Асабліва пакутлівай была ноч перад паездкай: не давала заснуць тая адказнасць, якую на нас усклалі, бо нашай гімназіі трэба было прадстаўляць усю вобласць.
— А якія эмоцыі вы перажывалі ўдарозе, яна ж была няблізкай?
Кацярына Стракойская:
— Хваляванне. Увесь час здавалася, што мала прачыталі, не ўсё адшукалі, нечага недаглядзелі і таму не зможам годна выступіць.
— А як вас прынялі ў Брэсце?
Алена Вішнарэйская:
— Вельмі гасцінна. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі №2 г. Брэста сустрэў нас і паказаў сваю гімназію, пазнаёміў з сістэмай работы, з лепшымі вучнямі.
— А як праходзіў сам конкурс?
Марыя Ражко:
— Усё праходзіла па аналогіі з тэлевізійнай перадачай "Свая гульня". Гульня складалася з трох тураў, у кожным з якіх было прапанавана па трыццаць пытанняў. Тэматыка пытанняў даволі разнастайная: гісторыя Белавежскай пушчы, памятныя даты Белавежскай пушчы, жывёльны і раслінны свет, геаграфія і турызм. На абмеркаванне адказу камандам адводзіўся пэўны час, пасля чаго неабходна было даць вычарпальны адказ. Сама гульня доўжылася дзве гадзіны.
— А калі вы даведаліся пра сваю перамогу?
Кацярына Стракойская:
— Пасля абеду ўдзельнікаў сабралі ў актавай зале для падвядзення вынікаў. Уявіце, што мы перажылі, калі пачулі, што наша каманда заняла другое месца. Навіна стала для нас нечаканасцю. Мы і падумаць не маглі пра такі вынік! Доўга прыходзілі ў сябе, абдымаліся, віншавалі адзін аднаго і нашага дырэктара Ігара Мікалаевіча Грынчука, які вазіў каманду ў Брэст. I толькі па дарозе дадому нарэшце адчулі ўвесь смак перамогі і гордасць за сябе. Прыехалі ў Дзятлава са спакойнай душой і адчуваннем задавальнення. На другі дзень нас на лінейцы віншавала ўся гімназія.

Юлія ЯКАЎЧЫК, вучаніца гімназіі №1 г. Дзятлава, газета "Перамога"


Теги: дятлово   гимназия   победа   пущу   призеры  
 
Комментарии принадлежат их авторам. Мы не несем ответственности за их содержание.