Паважаныя дзятлаўчане і жыхары раёна! Горача і сардэчна віншуем вас з 70-годдзем заснавання Дзятлаўскага раёна. Роўна 70 год таму, 15 студзеня 1940 года, ён быў утвораны ў складзе Баранавіцкай вобласці. Гэта змагло адбыцца, дзякуючы менавіта толькі вялікай гістарычнай падзеі — уз'яднанню нашай тэрыторыі, якая ўвайшла ў склад БССР 17 верасня 1939 года. У гэты радасны, святочны дзень прыміце самыя цёплыя пажаданні здароўя, шчасця, поспехаў, удачы і новых здзяйсненняў на карысць нашай роднай маці Беларусі. Дзякуй вам, дарагія землякі, за вашу клапатлівую і добрасумленную працу, за высокі ўклад у агульную справу. Гэта асабліва бачна па выніках 2009 года, паказчыкі якога па тэмпах развіцця і прыросту прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі пераўзышлі мінулагоднія. Мы ўпэўнены, што лепшыя традыцыі Дзятлаўшчыны прымножыць маладое пакаленне і зробіць наш край яшчэ больш багацейшым, квітнеючым і прыгажэйшым. Жадаем, каб кожны пражыты вамі дзень быў для ўсіх вас і кожнага паасобку ўдачным, шчаслівым, плённым, каб ён поўніўся радасцю і іскрыўся весялосцю. Няхай ніколі не пакідаюць вас бадзёрасць, жыццёвая энергія і святочны настрой. Здароўя, шчасця вам, вашым сем'ям, родным і блізкім.
Раённы Савет дэпутатаў. Раённы выканаўчы камітэт.
|