ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ НАВАГОДНЯГА АГЛЯДУ-КОНКУРСУ: Пераможцам раённага агляду-конкурсу на лепшае афармленне будынкаў і тэрыторый арганізацый, установаў, прадпрыемстваў да навагодніх і калядных святаў прызнана ўпраўленне спецыяльных работ ААТ "Будкомплекс". Другое месца заняў Парэцкі спіртавы завод, трэцяе — раённая ветэрынарная станцыя. Пераможцы і прызёры агляду-конкурсу будуць заахвочаны прэміямі.
САМЫЯ ПРЫГОЖЫЯ МАГАЗІНЫ: Праўленне раённага спажывецкага таварыства таксама праводзіла конкурс на лепшае святочнае афармленне магазінаў да Новага года і Калядаў. Вядомы яго вынікі. Сярод харчовых магазінаў пераможцам прызнаны магазін "Прадукты" г. п. Казлоўшчына (загадчыца А. Вярстак); сярод міні-магазінаў — "Юбілейны" г. Дзятлава (загадчыца 3. Ляпешка); сярод магазінаў "Тавары паўсядзённага попыту" — магазін вёскі Дзянісава (загадчыца Л. Якшук).
НОВЫЯ ЖЫХАРЫ ДЗЯТЛАВА: За два тыдні новага года насельніцтва горада павялічылася на трох маленькіх жыхароў. Нарадзіліся дзве дзяўчынкі і хлопчык. Як паведамілі ў аддзеле ЗАГС райвыканкама, пасведчанні аб нараджэнні — свой першы ў жыцці дакумент атрымалі Карына Ганчар, Ягор Луня, Мілена Матук.
"РОСТРА" ПРАПАНУЕ: 3 пачаткам новага года ТАА "РОСТРА" перагледзела сетку тэлевізійнай кабельнай трансляцыі. Кліентам прапанаваны каналы "РТР-Беларусь", "НТВ-Беларусь", а таксама новыя — "Мая планета" і "Аўта-плюс". Такім чынам, агульная колькасць каналаў кабельнага тэлебачання на сёння — 27.
I. МІХАЙЛОЎСКАЯ, газета “Перамога”
|