Дэбютнае срэбра и вернутае золата
Написал chriza в 06.06.2010 20:26:09 ( 2421 прочтений ) Другие новости этого автора

Open in new windowУпершыню за 15-гадовую гісторыю абласных спартакіяд медыкаў жаночая валейбольная каманда Дзятлаўскай ЦРБ спачатку выйшла ў фінальны турнір, а там (29-30 мая ў Гродне) з першага заходу ўзнялася на срэбраны подыум.
Потым акажацца, што сваё "срэбра" дзятлаўчанкі здабылі ў першым жа матчы фінальнага турніру. На старце імі быў абыграны невядомы (з ім ніколі да таго не сустракаліся) Астравец - 2:0. Каманды аказаліся роўнай сілы, і дзятлаўчанкам вельмі паспрыяў турнірны вопыт сёлетняга чэмпіянату вобласці. Загартаваныя ў чэмпіянатных паядынках, яны змаглі па-гаспадарску ашчадна рэалізаваць сваю невялікую перавагу над астравецкімі саперніцамі ў двух партыях - 25:20, 25:22.

Затым двойчы прайгралі Карэлічы - Гродзенскаму медуніверсітэту і Астраўцу - і абазначыліся як аўтсайдэр.
Чацвёрты матч (Дзятлава - медуніверсітэт) меўся вызначыць пераможцу турніру. Універсітэт ажно з трыма кандыдаткамі ў майстры спорту ў сваім складзе быў яўны фаварыт і матчу, і турніру ўвогуле. Аднак, рознае здараецца ў спорце, і пакуль матч не завяршыўся, ты не прайграў. Дзятлаўчанкі адважыліся на дэбютанцкую дзёрзкасць: маўляў, не выйграем, дык хоць папужаем. Напужаць удалося. Быў момант у першай партыі, калі нашы адарваліся ад саперніц ажно на сем ачкоў перавагі. I змусілі такі гараднінчанак уключыцца ў гульню на поўную сілу. Перамогу ў сэце ўніверсітэцкія валейбалісткі вырвалі з лікам 25:22. I пасля спалоху не папусціліся ў другім - 25:10.
У другі дзень былі зафіксаваны турнірныя фармальнасці. Медуніверсітэт - Астравец -2:0. Дзятлава - Карэлічы - 2:0 (25:20, 25:17). Такім чынам, медуніверсітэт - валейбольны чэмпіён спартакіяды. Каманда Дзятлаўскай ЦРБ - віцэ-чэмпіён. Бронзавы прызёр - Астравец, чацвёртыя - Карэлічы.
Дзятлаўчанкі гулялі ў наступным складзе: Алена Карбоўская, Інэса Гусева, Таццяна Глебка, Вольга Васіленка, Марыя Баравік, Ірына Кармільчык, Марына Запольская. Трэнер каманды Васіль Русін.
Выдатна выступіла на спартакіядным турніры і мужчынская каманда Дзялаўскай ЦРБ. Лідарства дзятлаўчане захапілі з першага матчу супраць Ашмян - 2:0 (25:6, 27:25). Затым абыгралі Астравец - 2:0 (25:19, 25:9). У другі дзень было абыграна Воранава - 2:1 (25:17, 23:25, 15:10). Дзятлаўчане са 100-працэнтным вынікам - чэмпіёны спартакіяды пасля трохгадовага перапынку. Віцэ-чэмпіён - Ашмяны. Далей па рангу - Астравец, Воранава.
Чэмпіёнскі склад дзятлаўчан: Анатоль Камароўскі, Аляксандр Жэгала, Васіль Русін, Дзяніс Русін, Мікалай Сербін, Уладзімір Сербін, Вадзім Бойка, Васіль Жых. Капітан каманды — Анатоль Камароўскі.
Паспяховае выступленне валейбольных каманд, якія прынеслі ў агульны залік вялікую суму ачкоў, вывела зборную каманду Дзятлаўскай ЦРБ на ...другое месца спартакіяды. Сенсацыя! Дзятлаўчане гэтаму не адразу паверылі. Кіраўнікі спартыўнай дэлегацыі нават раіліся міжсобку, ці не звярнуцца ў судзейскую калегію з просьбаю пераправерыць выніковую арыфметыку. А раптам - памылка, і станецца радасць заўчаснаю? Ды не, падлічана правільна: зборная Дзятлаўскай ЦРБ - віцэ-чэмпіён абласной спартакіяды медыкаў 2010 году.

Б. ВАРНА, газета "Перамога"



Другие новости
24.11.2023 15:25:04 - Эффективные соединения: все о соединительных клеммах
22.11.2023 23:39:39 - Какое оборудование должно быть в супермаркете
26.09.2023 12:11:58 - Код 95 для дальнобойщиков: зачем и кому нужен, варианты обучения и цена курсов
20.09.2023 22:19:05 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
20.09.2023 22:14:51 - Мобильные складные верстаки для столярных работ
24.05.2023 17:50:00 - Как хочется оставаться любимой…
20.02.2023 13:41:12 - Стеллажи металлические от компании ЭКОМ
09.01.2023 15:25:15 - Профессиональный ремонт гаджетов и другой техники
03.08.2022 13:58:00 - Правила разработки дизайна помещений
29.06.2022 12:10:00 - Рейтинг лучших курсов по подготовке к ЦТ по русскому языку в Минске


Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

23 пользователь(ей) активно (4 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 23

далее...