26 чэрвеня ў 11.00 РДК Тэатральная студыя "Мелодыя душы" прадстаўляе п'есу-казку ў 2-х дзеях "Новы калабок".Няма дзіцяці, які не ведаў бы гэтую старую-старую гісторыю: ...Жылі-былі дзед ды баба. Вось і кажа дзед бабе: "Схадзі, старая, па кадушцы паскрабі, па скрыні памяці, ці не наскрабеш мукі на калабок…" У "Новым калабку" распавядаецца пра Калабка "нумар два", які нарадзіўся вялікім чалавекалюбцам, з мяккай, пяшчотнай душой. А людзі і лясныя звяры не хочуць яго разумець, ганяюцца за ім і спрабуюць пакаштаваць на зуб. Але, у адрозненне ад вядомага сюжэту, у гэтай казцы ўсё скончыцца шчасліва – і для Калабка, і для Дзеда з Бабай. Прапанаваныя аўтарам тэксты вясёлых песенек – спяваюць Баба, Свіння, Вожык, Ліса, Воўк, сам Калабок.
|