Для чалавека звыкла крыўдзіцца на лёс. Калі штосьці не атрымліваецца, віну ўскладвае на акалічнасці, на іншых людзей. Толькі часцей за ўсё вінаваты ён сам. I калі ў бацькоў забіраюць дзяцей, вінаваты толькі яны: у тым, што неналежна выхоўваюць сваіх дочак і сыноў. Калі паўстае пытанне аб адабранні дзяцей, заўсёды балюча. Непрыемна ўсведамляць, што людзі з-за сваёй слабасці губляюць многае ў жыцці. А ў канчатковым выніку — губляюць сябе ў бясконцым моры алкаголю, выбрацца з якога не маюць жадання.
Такая сітуацыя і ў жыцці грамадзянаў С. У іх двое дзяцей. Магчыма, дзесьці ў глыбіні душы ў бацькоў цепліцца агеньчык любові, адказнасці. Але з кожным днём ён слабее, яго "тушыць" гарэлка.
Дзяцей цяпер выхоўвае бабуля. А бацькі тым часам прапіваюць грашовую дапамогу на дзяцей, заработную плату. Дайшло да таго, што з хаты выносяць рэчы, мяняюць на гарэлку. Цяпер іх дзеці забраны ў сацыяльны прытулак. Грамадзянка С. пройдзе лячэнне ад алкагольнай залежнасці. Паабяцаў перастаць ужываць алкаголь і яе муж. У гэтых людзей яшчэ ёсць шанц выправіцца, тым самым захаваць права быць бацькамі.
Папярэдзілі аб магчымым адабранні дзяцей грамадзяніна А. На яго паступіла калектыўная скарга ад суседзяў. Мужчына злоўжывае алкаголем, схільны да агрэсіі, у сям'і — пастаянныя скандалы. Дзеці баяцца бацьку, гэта ж адчуваюць і суседскія дзеці. Грамадзянін А. быў азнаёмлены з патрабаваннямі Дэкрэта № 18. Ці ўсвядоміў ён свае памылкі — пакажа час. Застаецца спадзявацца, што адказ будзе станоўчы.
МАЦЯРЫНСКІ АБАВЯЗАК ТРЭБА ВЫКОНВАЦЬ
Мама. Родная, адзіная, любая. Гэтыя словы жадае пачуць кожная жанчынамаці. Аднак, здаецца, ёсць і выключэнні. Грамадзянка Г. — яшчэ зусім маладая жанчына, тым не менш зрабіла ўжо не адну жыццёвую памылку. У адносінах да старэйшай дачкі яна пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Гісторыя можа паўтарыцца зноў: у адносінах да дзвюх маленькіх дзяўчынак. 3 іх бацькам жанчына не хоча рэгістраваць законны шлюб, вінаваціць яго ў памылках. Толькі ён, у адрознненне ад грамадзянкі Г., праяўляе клопат аб сваіх дзецях, якіх хоча забраць да сябе. Дзеля гэтага праз суд ён пацвердзіў сваё бацькоўства, стварыў належныя ўмовы ў хаце, набыў ўсё неабходнае для дзяцей, працуе. А вось грамадзянка Г. па-ранейшаму працягвае сваё бязладнае жыццё. Здараецца, дзеці застаюцца без нагляду, іх мама ў гэты час невядома дзе. На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх жанчына атрымала папярэджанне. Ёй парэкамендавалі нарэшце ўзяцца за розум, стварыць для сваіх дзяцей сапраўдную сям'ю.
Гэтую ж параду атрымала і грамадзянка В. Яна таксама безадказна ставіцца да сваіх дзяцей. Нядаўна разам з імі яна знаходзілася ў бальніцы, на працяглы тэрмін пакінула іх у палаце без нагляду. На заўвагу адказала: "А навошта санітаркі?" Абыякавасць у жанчыны і да хатняй гаспадаркі. У хаце часта беспарадак, пра чысціню клапоціцца муж.
На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх грамадзянка В. і яе муж атрымалі дазвол забраць дзяцей з бальніцы дахаты. Жанчыну папярэдзілі, што яе паводзіны будуць на кантролі, а бацьку дзяцей параілі хутчэй працаўладкавацца. Няма часу на выхаванне сына ў грамадзянкі X. Па віне маці ён сёлета не пойдзе ў першы клас. У дашкольным узросце хлопчык не наведваў дзіцячы сад, дзе дзеці атрымліваюць неабходную падрыхтоўку да школы.
Грамадзянцы X. не было калі аформіць сына ў дашкольную ўстанову. Не ведае яна і чым займаецца ў вольную хвіліну старэйшая дачка. Увесь час грамадзянкі X. займае вялікая гаспадарка, сваркі з мужам, які ўжывае алкаголь. А вось на дзяцей часу няма. На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх жанчыне параілі выхоўваць дзяцей належным чынам.
АЛКАГОЛЬ КАЛЕЧЫЦЬ МОЛАДЗЬ
Для шэрагу падлеткаў прычынай выкліку на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх стаў алкаголь. Трое падлеткаў былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за распіццём моцных напояў у грамадскім месцы. На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх хлопцы былі папярэджаны. А каб больш не існавала жадання марнаваць свой час на гарэлку, юнакам параілі ў летні час п рацаўладкавацца. У другі раз на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх быў выкліканы непаўналетні Р. Ен зноў парушыў супрацьалкагольнае заканадаўства. Страшна тое, што ў хлопца ўжо існуе залежнасць ад алкаголю, ён праходзіў адпаведнае лячэнне. На жаль, безвынікова. За цяперашняе парушэнне ён аштрафаваны на дзве базавыя велічыні.
У другі раз выкліканы на сур'ёзную размову і непаўналетні Б. Юнак ступіў на коўзкую сцяжыну: не слухае маці, ужывае алкаголь, сябруе з кепскімі кампаніямі. Такімі паводзінамі ён, сёлетні выпускнік, перакрэслівае сваю мару, звязаную з далейшым навучаннем. Праз некалькі месяцаў юнаку споўніцца 18 гадоў. I за свае ўчынкі яму ўжо давядзецца адказваць па-даросламу. Аб гэтым непаўналетні Б. быў папярэджаны на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.
Папярэджанне атрымаў і непаўналетні 3. Збіраючыся на турзлёт са сваім знаёмым (які, дарэчы, нядаўна вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі), яны вырашылі змяніць маршрут. Канечнай кропкай у ім стаў бераг возера, дзе юнакі і зрабілі "прывал", выпілі гарэлкі. Старэйшы сябра вярнуўся дахаты, а вось непаўналетні 3. заснуў на беразе возера, дзе яго і знайшлі супрацоўнікі міліцыі. Сур'ёзныя праблемы з алкаголем існуюць у непаўналетняга Р. Ён неатэставаны ў сярэднеспецыяльнай установе, дзе вучыцца, не слухае апекуна. Жыць у бацькі юнак таксама не хоча. Хлопцу параілі вызначыцца ў жыцці, інакш яго чакае спецшкола.
НЕБЯСПЕЧНЫЯ ГУЛЬНІ
Гульня павінна прыносіць толькі радасць і карысць. I ні ў якім разе не быць небяспечнай для жыцця. Гэта на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх патлумачылі дваім хлопчыкам. Разам з сябрамі яны гулялі, пе-ракідваючыся кавалачкамі гліны. У час гульні выпадкова пашкодзілі шкло ў аўтамабілі. На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх хлопчыкі і іх бацькі былі папярэджаны.
Газета Перамога".
|