Рукі прэч ад алкаголіка!
Написал Гость в 17.08.2011 19:06:55 ( 2009 прочтений ) Другие новости этого автора
Мнение

Што ж гэта робіцца, людзі добрыя?! Дзесяцігоддзямі нас прывучалі піць, а цяпер раптам вырашылі адвучыць. Адным махам. Усім, як кажуць, скопам наваліліся. І начальства, і духавенства, і ідэолагі ўсіх узроўняў ганьбуюць нас, шальмуюць, проста не даюць дыхнуць, не тое, што выпіць. Забыліся, панове, што ад продажу спіртнога ледзь не палова бюджэту атрымліваецца. Ды мы больш чым хто, рызыкуючы сваім здароўем і жыццём, у такі складаны час ратуем краіну ад крызісу. Хочаце прыклад? Калі ласка.

Мой сусед Міхась Свістальскі мае алкагольнага стажу больш як сорак гадоў! Кожны дзень выпівае па дзве, а то і па тры бутэлькі віна. Алкаголік-прафесіянал, можна сказаць, вышэйшы пілатаж! Нягледзячы на тое, што жонка пастаянна грызе яго, як бабёр старую алешыну, дарослыя дзеці пазіраюць з агідай, нібы на якую жабу ў каляіне.

Нават унукі і тыя, па прыкладу Паўліка Марозава, шукаюць на сядзібе дзедавы схованкі са спіртным і адразу паказваюць бабе:
—Во, глядзі, у сене знайшлі! — нясуць з пуні напалову пустую бутэльку. Тая спачатку вылівала віно проста на зямлю. Але ні на таго нарвалася! Праз нейкі час у тым жа самым месцы з’яўляліся дзве новыя пляшкі.

—На колькі змарнуеце дабра, на столькі ты менш атрымаеш ад мяне пенсіі, — рэзонна заўважыў на гэта Міхась. — Так што шукайце, вылівайце, потым самі ж каецца будзеце.

З таго часу баба загадала юным унукам-следапытам:
—Не чапайце больш, няхай ён задушыцца. І так прапівае шмат.
А хіба ж гэта шмат пры сённяшніх цэнах? Усяго трэцюю часту пенсіі не аддае жонцы кожны месяц. Усё ідзе на патрэбы грамадства, у бюджэт, словам.

—А што рабіць, калі не піць? — разважае ён, скрабучы з пустых бутэлек этыкеткі. Перад гэтым бутэлькі доўга моклі ў вялікім карыце з вадой. — Па гаспадарцы ўпраўляцца? Курэй ды свіней карміць? Дык для гэтага жонка ёсць. Няхай упіраецца, яна ж на пару гадоў маладзейшая. Мне ўжо за семдзесят, а ёй яшчэ і сямідзесяці не споўнілася.

Міхась п’е да таго часу, пакуль, як кажа жонка Юзэфа, яго не пачынае біць калатун: як устане, трасуцца рукі, ногі, галава. Пару дзён ляжыць на ложку, нібыта які мяшок з анучамі. Потым калатун паступова праходзіць, і небарака паволі грабецца да магазіна, каб зноў папоўніць дзяржаўную казну. Ды што, такі чалавек не варты павагі? Самі б паспрабавалі, тады пазналі б, як крыўдзіць алкаголіка ўсякімі абмежаваннямі ды забаронамі.

Што я нядаўна чую? У некаторых раёнах Гродзенскай вобласці, напрыклад, у Ашмянскім, Смаргонскім ды Бераставіцкім, перасталі прадаваць пладова-ягадныя віны! А гэта ж самы хадавы прадукт. І танны, і калі вып’еш яго, адразу адчуваеш сябе чалавекам: раптам, як у казцы, становішся сам для сябе і разумным, і прыгожым, і багатым. І весела тады, і ўсяго хапае, і пайшлі яны на сіні лес, усе гэтыя надзённыя праблемы: малая пенсія, вялікія цэны, сварлівая жонка.
Ды з тых раёнаў, дзе, нібы ваўка сцяжкамі, абклалі алкаголіка забаронай на продаж таннага віна, народ хлынуў у суседнія.

Некаторыя знаёмыя дзівяцца, некаторыя абураюцца: гэта ж трэба, паўсвету аб’едуць за бутэлькай чарніла! Ды не тое, што паўсвету, мы на сузор’е Гончых Сабак заляцець можам, як прыпрэ. Спіртное нам патрэбна як, скажам, машыне бензін ці салярка: калі заканчваецца яго ўздзеянне на мазгі і ўвесь арганізм увогуле, трэба заліваць зноў. Інакш — калапс, што называецца, неба з аўчынку.

Калі добра падумаць, то мы, алкаголікі, самы рахманы і талерантны народ: і ў палітыку не лезем, і на плошчы ніякія не выходзім, мы нават апладзіраваць не ўмеем, бо даўно не было для гэтага сапраўднай нагоды. Дык жа знайшліся гарачыя галовы, каб нам нашкодзіць. То нейкія дні цвярозасці павыдумлялі. Каб паміраў, пахмяліцца няма чым.

То цяпер у нашым Дзятлаве абмежавалі час продажу спіртнога. Прыходжу пазаўчора вечарам у свой мясцовы магазін з канкрэтнай мэтай — купіць пляшку віна. А на вітрыне аб’ява: спіртное прадаецца з адзінаццаці гадзін раніцы да сямнаццаці гадзін вечара. А ўжо дзевятнаццаць. Вось табе, бабуля, і Юр’еў дзень! Папярэджваць пра такое трэба загадзя, каб затаварыліся шаноўныя людзі, не пакутавалі пахмеллем. У прадаўшчыц, злых як восы, не тое што пляшку, а і кроплю віна не выпрасіш.

Словам, у адносінах да нас няма ніякага разумення ні з якога боку. Што ў грамадстве, што ў сям’і. Мая жонка нядаўна нататку падснула з нейкай газеты. Кажа: “Пачытай, апоек, у некаторых краінах людзі зусім піць адвучыліся”. І ў прыклад прывяла ні то Ірландыю, ні то Ісландыю. Не памятаю добра, ды яно мне трэба, такое памятаць? Сама ўслых чытала, што нейкі парашок у страву сыплюць, можна, скажам, у капусту, можна ў суп, і чалавек пасля гэтага спіртнога больш ніколі не захоча. Ну і дураць народ, ну і дураць! Ды ніякі парашок на свеце не заменіць шклянку віна! Хоць ты яго прыгаршчамі еж. А калі, дапускаю такую думку, нехта там выпадкова піць перастаў, то такі ён і алкаголік. Толькі ганаровае званне ганьбуе, больш нічога.

Мы не такія! Нас голымі рукамі не возьмеш. Так што, як кажа мой малодшы сябрук Віцька Корак, адвяньце! Як Гарбачоў некалі адвяў, сады ды вінаграднікі памарнаваўшы. Улічыце яго вопыт і спіце спакойна, бо, у натуры, за сто даляраў пенсіі я не магу без віна адчуць сябе ні багатым, ні шчаслівым. А з ім магу. І на гэтым закончым.

Источник: "Газета Слонимская", Леанарда ЮРГІЛЕВІЧ, Адам ПАХМЯЛЯНСКІ



Другие новости
19.07.2018 16:17:57 - Тактические фонари
20.06.2018 10:35:37 - Идеальная форма носа без рубцов и шрамов
25.05.2018 22:10:00 - Правила выбора окон ПВХ
24.05.2018 20:38:23 - Межкомнатные двери
22.05.2018 15:14:44 - Свадебные платья в Минске
11.05.2018 17:11:00 - Кредит под залог недвижимости Киев
07.05.2018 17:40:00 - Рассрочка как альтернатива кредиту при покупке недвижимости
04.05.2018 10:46:58 - Плюсы мебели на заказ
22.04.2018 19:31:46 - Забор из металлического штакетника
16.04.2018 16:47:19 - Как правильно выбрать забор для загородного дома?


Афиша

С течением времени меняются идеалы красоты, предпочтения в формах, особенностях стр ...

Автор Errora в 20.06.2018  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Оборудование заведения общепита – сложное дело, требующее особого планирования и у ...

Автор Errora в 20.03.2017  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Многих мыслителей современности удивляет факт резкого увеличения народонаселения ...

Автор Errora в 14.09.2016  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

От обычных фонарей тактические модели отличаются более высокими показателями устойчивости к уд ...

  |   |

Окна ПВХ сегодня довольно популярны, что и обуславливает большую конкуренцию их  ...

  |   |

Составляющих в интерьере жилых и общественных помещений деталей ...

  |   |

    

Кто online

6 пользователь(ей) активно (1 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 6

далее...