RSS
« 1 ... 17 18 19 (20) 21 22 23 »
Экалагічная аперацыя "Чыстае паветра"
Marshall прислал в 04.06.2009 2:20:00 ( 1658 прочтений )

Кожны год з 1 па 30 чэрвеня Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з падраздзяленнямі Дзяржаўтаінспекцыі МУС праводзіць экалагічную аперацыю "Чыстае паветра". Дзякуючы ёй, дасягаецца зніжэнне аб'ёмаў выкідаў забруджваючых рэчываў ад аўтатранспартных сродкаў, якія негатыўна ўплываюць на здароўе людзей і навакольнае асяроддзе.
Падчас аперацыі "Чыстае паветра" асаблівая ўвага звяртаецца на работу аўтатранспартных прадпрыемстваў, станцый тэхнічнага абслугоўвання, прадпрыемстваў па рамонту аўтатрактарнай тэхнікі, а таксама на стан прыватных аўтатранспартных сродкаў.

Читать далее
Графік падачы гарачай вады ў міжацяпляльны перыяд 2009-2010 г. і спынення кацельняў на прафілактычны рамонт па Дзятлаўскаму РУП ЖКГ
Marshall прислал в 20.05.2009 23:49:00 ( 1796 прочтений )

1. Кацельня Цэнтральная г. Дзятлава. Падача гарачай вады : штодзённа, кругласутачна. Рамонт з 18 мая па 1 чэрвеня 2009 года.
2. Кацельня Перамога г. Дзятлава. Падача гарачай вады штодзённа з 6 да 23 гадзін. Рамонт з 15 чэрвеня па 29 чэрвеня 2009 года.
3. Кацельня ЦРБ г. Дзятлава. Падача гарачай вады штодзённа з
6 да 23 гадзін. Рамонт з 6 ліпеня па 20 ліпеня 2009 года.
4. Кацельня пас. Гезгалы. Падача гарачай вады штодзённа з 6 да 23 гадзін. Рамонт з 1 чэрвеня па 15 чэрвеня 2009 года.
5. Кацельня г.п. Казлоўшчына, в. Нянадавічы. Падача гарачай вады штодзённа з 6 да 23 гадзін. Рамонт кацельні г.п. Казлоўшчына з 15 чэрвеня па 29 чэрвеня 2009 года. Рамонт кацельні в. Нянадавічы з 6 ліпеня па 20 ліпеня 2009 года. Кацельня в. Урбанаўшчына - на рамонт спыняцца не будзе. Падача гарачай вады штодзённа, кругласутачна.
6. Кацельня г.п. Наваельня. Падача гарачай вады: панядзелак, аўторак, серада, чацвер з 7 да 22 гадзін; пятніца, субота, нядзеля з 7 да 23 гадзін. Рамонт з 1 чэрвеня па 15 чэрвеня 2009 года.
7. Кацельня в. Дварэц, Раготна, Круцілавічы, Жукоўшчына,
Лапушна, Таркачы, Белагурна, Вензавец, Хвінявічы, Міроўшчына, Руда Яварская, Казлоўшчынскага ліцэя. Гарачая вада па вышэйуказаных кацельнях не падаецца. Рамонт з 1 мая па 15 верасня 2009 года.
У выпадку замёны ўчасткаў цеплатрас вялікай працягласці і мантажу катлоў на кацельнях г.п. Наваельня, пас. Гезгалы магчымы змены ў графіку падачы гарачай вады. Усе змены ў графіку падачы гарачай вады Дзятлаўскае РУП ЖКГ будзе папярэдне ўзгадняць з Дзятлаўскім райвыканкамам і паведамляць спажыўцам.

Читать далее
Жывая памяць народа
Marshall прислал в 20.05.2009 23:45:31 ( 1758 прочтений )

65-годцзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было прысвечана мерапрыемства, якое прайшло ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. На яго былі запрошаны вучні 9-ых класаў СШ № 1 г. Дзятлава.
Вядучыя Л.Шыцько і В.Бойка нагадалі дзецям пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія і сёння болем адклікаюцца ў сэрцах.
Нянавісць, слёзы, скалечаныя лёсы — усё гэта вайна. Яе трагізм паказаны ў аднайменным фільме, які быў прадэманстраваны падчас мерапрыемства. Да ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы была прадастаўлена і відэахроніка Вялікай Айчыннай.
Напрыканцы мерапрыемства прысутным пачыталі франтавыя пісьмы воінаў.

АПЫТАННЕ ШКОЛЬНІКАУ
Мяне зацікавіла, што ведаюць пра Вялікую Айчынную вайну прадстаўнікі цяперашняга маладога пакалення.З гэтым пытаннем я звярнулася да некаторых з іх:

Читать далее
На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх
Marshall прислал в 20.05.2009 23:20:16 ( 2690 прочтений )

НЕНАДЗЕЙНЫЯ МАТУЛІ: Часта ламае лёс толькі адна выпітая чарка гарэлкі. Хвіліннае супакаенне, магчымасць забыцца пра свае праблемы — і чалавек не заўважае, як паступова становіцца рабом "зялёнага змія". Гэта страшна: тады пакутуе сам чалавек, пакутуюць яго родныя, дзеці.
У сям'і Б. — двое дзяцей. Бацькі працуюць, мама — адна з лепшых працаўніц, у сям'і ёсць жыллё. На першы погляд, усё добра, каб не адно "але". Жанчына дазваляе сабе ўжываць алкаголь. I тады усё адыходзіць на другі план. Алкаголь нібыта праводзіць мяжу між ёю і дзецьмі, сям'ёю. Тады ў хаце няма прадуктаў.не прыгатавана ежа, дзеці могуць падсілкавацца толькі ў дзіцячым садзе.
Сям'я Б. стаіць на ўнутрышкольным кантролі. Прынятыя меры не дазволілі сітуацыі пагоршыцца яшчэ больш. Цяпер па хадайніцтву школы сям'я Б. будзе пастаўлена на ўлік, як ненадзейная, у камісіі па справах непаўналетніх, будзе весціся работа па вываду сям'і з крытычнай сітуацыі.
Як вядома, часцей за ўсё дзеці ладзяць сваё жыццё па прыкладу дарослых. Як жыць і працаваць яны вучацца ў сваіх таты і мамы.
Бруд у хаце, антысанітарыя — у такіх умовах жывуць трое дзяцей грамадзянкі Ф. Яны далёкія ад такіх паняццяў як чысціня і парадак. Хто іх гэтаму навучыць? Гэта зрабіць павінна мама, аднак ёй няма часу, паколькі вялікая занятасць на рабоце. Работа ў грамадзянкі Ф. сапраўды нялёгкая, працаваць даводзіцца з ранку да позняга вечара. Аднак гэтак жа працуюць многія іншыя. У іх таксама ёсць сем'і, дзеці. Нягледзячы на занятасць, у хатах пануе парадак, дзеці дагледжаны.
А вось для таго, каб ужыць алкаголь, "вольная хвіліна" у грамадзянкі Ф. знойдзецца. Гэта ж характэрна і для яе сужыцеля.
Цяпер грамадзянцы Ф. адведзены пэўны тэрмін для таго, каб прывесці дом у належны выгляд,зрабіць рамонт(тым больш, што ў гэтым ёй аказваецца дапамога),стварыць адпаведныя ўмовы жыцця для дзяцей.
Пытанне аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў паўстала ў адносінах да грамадзянкі Ш., маці дваіх дзяцей. Такі сумны лёс ужо напаткаў яе сястру.
Грамадзянка Ш. лячылася ад пагубнай звычкі,аднак безвынікова. Справа ў тым асяроддзі, у якім яна жыве. П'юць яе родны брат, сужыцель.
Жанчына вельмі хоча выправіцца, захаваць званне маці. Для гэтага яна пройдзе лячэнне. Затым ёй неабходна будзе ўладкавацца на працу, вырашыць праблему жылля. Дзеці пакуль будуць знаходзіцца ў прытулку.
Мінулы выклік на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх для грамадзянкі Г. быў звязаны з просьбай вярнуць ёй з сацыяльнага прытулку дзяцей. Жанчына была ўдзячна за аказаную ёй дапамогу, за магчымасць зноў пачаць жыццё з чыстага аркуша. Тым больш, што ўсе ўмовы для гэтага былі створаны. Толькі гэтыя словы, на жаль, не спраўдзіліся. Грамадзянка Г. зноў вярнулася да мінулага стылю жыцця. Яна не выходзіць на работу, выпівае. А гэта ў сваю чаргу вядзе да недахопу часу на выхаванне дзяцей. Грамадзянцы Г. было зроблена апошняе папярэджанне. Калі жанчына не выправіцца, яна будзе пазбаўлена бацькоўскіх правоў.

Читать далее
Віталь Крэйдзіч: "Усе магчыма, калі вельмі захацець..."
Marshall прислал в 07.05.2009 1:09:37 ( 2211 прочтений )

Я так хвалявалася перад сустрэчай з юным музыкантам, але Віталь аказаўся вельмі цікавым субяседнікам. Ён так усхвалявана гаварыў аб музыцы, з такой любоўю і адданасцю браў у рукі альт, што я міжволі пашкадавала, што не вучылася ў музычнай школе.
Віталь Крэйдзіч, хоць і не можа бачыць, ужо некалькі гадоў займаецца музыкай. У дванаццаць гадоў ён прыйшоў у музычную школу свайго пасёлка з вялікім жаданнем іграць на гітары. Вольга Барысаўна Гаўрыш — дырэктар Гезгалаўскай дзіцячай школы мастацтваў, хоць і не мела вопыту работы з такімі дзецьмі, як Віталь, згадзілася займацца з ім. Настаўніца прапанавала Віталю паспрабаваць узяць у рукі скрыпку. Скрыпка ўнесла многа новага і цікавага ў жыццё юнага музыканта: удзел у конкурсах, узнагароды, канцэрты, фестывалі. Напрыклад, Віталік удзельнічаў у Гродзенскім абласным конкурсе скрыпачоў імя Горскага, дзе атрымаў дыплом пераможцы.
Хутка ў жыцці Віталя з'явіўся альт. Параўноўваючы скрыпку з альтам, юны музыка заўважае, што ў «альта гук грубаваты, але ў той жа час нібы аксамітны, густы і ўсё-такі прыгажэйшы за скрыпку». Цяпер юны музыкант не расстаецца з альтам.
У студзені гэтага года Віталь выступаў са сваім ансамблем на дабрачынным канцэрце ў Бараўлянах у Дзіцячым анкалагічным цэнтры. Са словаў Вольгі Барысаўны, паездка была вельмі адказная і складаная. Па-першае, менавіта ў Бараўлянах Віталю ўратавалі жыццё, калі ён быў зусім маленькі. Па-другое, выступаць трэба было не перад звычайнай публікай, а перад цяжкахворымі дзецьмі. Маленькія пацыенты музыкантаў прынялі насцярожана, але хутка дзеці былі зачараваны музыкай, і многія нават не маглі стрымаць слёз. Плакалі і артысты. Дарэчы, у калядныя святы бацькі забіраюць дзяцей дахаты, і ў той час у цэнтры засталіся самыя цяжкія хворыя. Пасля канцэрта многія гледачы падыходзілі падзякаваць музыкантам, некаторыя тэлефанавалі, пісалі.

Читать далее
Радоница - день поминовения усопших...
Marshall прислал в 27.04.2009 23:42:25 ( 1705 прочтений )

РаOpen in new windowдоница… Что же для каждого из нас означает этот день? Именно с таким вопросом стоит обратится к глубинам нашего внутреннего мира… В широком смысле это особый день поминовения усопших, первый после праздника Пасхи, который совершается на девятый день от Пасхи. Традиция эта глубоко славянская. У православных Ближнего Востока и Греции она как таковая отсутствует, но все же верующие иных религий относятся с глубоким уважением к усопшим предкам. Этимологически слово «радоница» восходит к словам «род» и «радость». Радоница как бы обязывает христиан не углубляться в переживания по поводу смерти близких, а, наоборот, радоваться их рождению в другую жизнь — жизнь вечную. Победа над смертью, одержанная смертью и воскресением Христа, вытесняет печаль о временной разлуке с родными, и поэтому мы, с верой, надеждой и пасхальной уверенностью стоим у гроба усопших.

Прышчэпка - абарона ад хваробаў
Marshall прислал в 25.04.2009 15:35:47 ( 1278 прочтений )

3 20 па 26 красавіка па ініцыятыве Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя праводзіўся Тыдзень імунізацыі.
Бацькам неабходна без страху і сумненняў выконваць рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў па правядзенню ў дзяцей прафілактычных прышчэпак. Гэта — надзейная абарона ад многіх інфекцыйных захворванняў, у тым ліку віруснага гепатыту , туберкулёзу, дыфтэрыі, слупняку, коклюшу, грыпу, поліяміеліту.

Читать далее
Лепшыя ў воблаці
Marshall прислал в 25.04.2009 15:30:00 ( 1864 прочтений )

На працягу некалькіх гадоў Дзятлаўскае райспажыўтаварыства ўваходзіць у лік лепшых спажыўтаварыстваў Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Не стаў выключэннем і мінулы год: па выніках работы спажыўтаварыства нашага раёна - зноў на першым месцы.
Пра дасягненні і планы спажывецкай галіны раёна карэспандэнтка гутарыць са старшынёй Дзятлаўскага райспажыўтаварыства В. Новікам.

— Віктар Сцяпанавіч, як удаецца на працягу некалькіх гадоў дасягаць такіх вынікаў?
— Павелічэнне аб'ёмаў дзейнасці, прыбытковасці, зніжэнне выдаткаў дазваляе нам на працягу пяці гадоў выходзіць на рэнтабельную работу як у цэлым па райспажыўтаварыстве, так і па асобна ўзятых прыватных унітарных прадпрыемствах, філіялах.
Асноўным і рашаючым фактарам ацэнкі эфектыўнасці работы прадпрыемстваў з'яўляецца прыбытак. Так, за 2004 год ён склаў 64 мільёны рублёў, праз год — 93 мільёны. У 2006 годзе мы дасягнулі "планкі" у 221 мільён рублёў. Самы вялікі прыбытак атрыманы ў мінулым годзе — 344 мільёны рублёў.

Читать далее
"Прамая лінія" са старшыней райвыканкама
Marshall прислал в 08.04.2009 23:00:00 ( 2603 прочтений )

Open in new window24 сакавіка ў раённым выканаўчым камітэце прайшла Прамая лінія па тэме Вынікі работы галін народнай гаспадаркі Дзятлаўскага раёна ў 2008 годзе і перспектывы развіцця Дзятлаўскага раёна . У Прамой лініі прыняў удзел старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Васіль Васільевіч Грытчанка.
Пытанне: мне часта прыходзіцца ездзіць па маршруту Дзятлава-Стараельня. Пры выездзе з Дзятлава, у рысе горада, на вуліцы Чкалава ёсць аўтобусны прыпынак. Гэты прыпынак не абсталяваны навесам, лавай — людзі не могуць схавацца ад дажджу і снегу, прыходзіцца стоячы чакаць аўтобус. Не мае прыпынак нават указальніка, што выклікае ў многіх людзей разгубленасць. Ці будуць прыняты якія-небудзь меры па абсталяванню прыпынку?
В.В. Грытчанка: на працягу месяца адпаведнымі службамі прыпынак будзе абсталяваны лавай і навесам. Таксама будзе ўстаноўлены знак "Прыпыначны пункт аўтобуса".
Пытанне: я шмат гадоў адпрацаваў у калгасе механізатарам, цяпер хачу набыць у сельгасвытворчага кааператыва трактар для асабістага карыстання. Аднак кіраўніцтва СВК не ідзе мне насустрач. Дапамажыце ў вырашэнні гэтага пытання.

Читать далее
Месячнік навядзення парадку ў населенных пунктах
Marshall прислал в 06.04.2009 12:40:00 ( 1706 прочтений )

Open in new windowЗгодна распараджэня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 26 сакавіка 2009 года №37 у мэтах рэалізацыі мерапрыемств па правядзенню ў 2009 годе Года роднай зямлі і ў сувязі з падрыхтоўкай да святкава ня 65-й гадавіны вызваленя Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аб'яўлены месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзеню парадку на тэрыторыях населеных пунктаў раёна з 1 красавіка па 1 мая 2009 года.
Старшыням пасялковых сельскіх выканкамаў, Дзятлаўскаму раённаму ўнітарнаму прадпрыемству жыллёва камунальнай гаспадаркі, кіраўнікам арганізацый раёна ў тэрмін да 15 красавіка 2009 года прыняць аператыўныя меры па санітарнай уборцы тэрыторый населеных пунктаў, добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый, могілак, воінскіх пахаванняў, помнікаў, палігонаў, гаспадарчых зонаў, вытворчых база з далучэннем да выканання работ землекарыстальніка участкаў, уладальнікаў дамоў і пабудоваў, грамадскасці.
Арганізаваць работу па ямачнаму рамонту вулічна-дарожнай сеткі да 1 мая 2009 года.

Читать далее
« 1 ... 17 18 19 (20) 21 22 23 »
Афиша

        Человек, который занимается столярными работами, нужда ...

Автор Errora в 20.09.2023  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

Лекарственные средства Бионорика пользуются большой популярностью в аптеках Дятлово. Э ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

Афиша

       Жизнь человека в каждой стране, имеет определе ...

Автор Errora в 02.06.2021  |   |  Комментариев: 0 

    

Вход пользователей

Пользователь:

Пароль:

Запомнить меня



Востановить пароль

Зарегистрироваться

Супермаркеты являются неотъемлемой частью повседневной жизни, предоставляя потреби ...

  |   |

На территории Евросоюза действуют особые правила относительно грузоперевозок.&n ...

  |   |

    

Кто online

27 пользователь(ей) активно (6 пользователь(ей) просматривают Новости)

Участников: 0
Гостей: 27

далее...