Наступіла лета - час адпачынку. А які адпачынак без рэчкі, без купання! Дзятлаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што забруджванне вадаёмаў выкпікае хваробу і гібель насяляючых іх раслін, рыб, ракаў і іншых жывёлін. Таму ў час адпачынку на беразе вадаёма неабходна прытрымлівацца пэўных правілаў паводзін, каб не забруджваць навакольнае асяроддзе і жыццё іншых людзей. Выконваць гэтыя правілы зусім нескладана: збярыце за сабой смецце і выкіньце яго ў кантэйнер для смецця, калі яго няма - забярыце смецце з сабой; - не кідайце смецце ў ваду, асабліва вострыя прадметы - бляшанкі, пустыя бутэлькі, жалязякі, дрот і іншае - усё гэта можа параніць тых, хто будзе купацца; - не атручвайце рыбу, не губіце яе маладняк; - не мыйце бялізну ў вадаёме; - не мыйце машыну на беразе вадаёма; - не рвіце водныя расліны, ахоўвайце водныя расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу; - не турбуйце і не забівайце жывёлін, якія жывуць на беразе вадаёмаў; - купайцеся толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, калі месца незнаёма, то ў ваду заходзьце асцярожна, бо на дне могуць быць карчы, бярвенні-таплякі, бляшанкі і іншае смецце.
|