Выяўлена рэалізацыя прадуктаў харчавання з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці

Дата 07.02.2013 0:33:03 | Раздел: Общество

Работнікі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ў 2012 годзе згодна з Пастановай галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара “Аб актывізацыі і павышэнні эфектыўнасці выканання санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства гандлёвымі аб’ектамі, рынкавымі ўтварэннямі, аб’ектамі грамадскага харчавання, прыдарожнага сэрвісу” праводзілі маніторынг гандлёвых аб’ектаў. Выяўлены шэраг парушэнняў.
У 39 выпадках несвоечасова праводзілася ўборка гандлёвых аб’ектаў. У прыватнасці, у магазінах вёсак Войневічы, Хвінявічы, Таркачы, Круцілавічы, Ахонава.

У магазінах вёсак Раклевічы, Мядзвінавічы, Вензавец, Лозкі, Міроўшчына, “Ивушка”, “Прадукты” г.п. Казлоўшчына, магазіне “Ветэран” г. Дзятлава, ПГУП “Универсалньюторг”, ПГУП “Бисерторг”, “Міраж”, “Каласок” не падтрымліваліся тэмпературныя рэжымы.

У 69 выпадках на аб’ектах гандлю былі парушаны правілы “суседства” рэалізуемых тавараў. У прыватнасці, гэта датычылася магазінаў “Мара”, “Пралеска” г. Дзятлава, “Пралеска” ПГУП “Лепешкоторг”, “Копеечка” ПГУП “Турченик С. В.”, “Эльза” ПГУП “Эльзапрод”, магазінаў вёсак Лозкі, Дзям’янаўцы, Боркі, Скіпоравічы, Засецце, Жукоўшчына, “Родны кут” г.п. Наваельня, “Ручаёк” г.п. Казлоўшчына, “Ветразь” пасёлка Гезгалы.

Не ўсё халадзільнае абсталяванне мела тэрмометры (яны адсутнічалі ў 23 выпадках). Напрыклад, у магазінах “Пралеска” г. Дзятлава, кафетэрыі “Сустрэча” г.п. Казлоўшчына, закусачнай “Падарожнік” г. Дзятлава, магазіне “Каласок” г.п. Наваельня.

У 27 выпадках адсутнічалі этыкеткі з інфармацыяй або была невыразная маркіроўка на спажывецкай тары. Парушэнні выяўлены ў магазінах “Радон” г. Дзятлава, ПГУП “Пассаторг”, “Инна” ПГУП Лагуцік А.В., “Прадукты” г.п. Наваельня, “Вікторыя” ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, магазінах в. Засецце, “Алеся” пасёлка Гезгалы, магазіне СВК “Слава працы”.

У 51 выпадку гандлёвыя аб’екты не былі забяспечаны цэнатрымальнікамі. Выяўлены 49 выпадкаў, калі ў чысціні не ўтрымлівалася гандлёвае абсталяванне. Парушэнні назіраліся ў магазінах вёсак Раклевічы, Хвінявічы, Войневічы, Раманавічы, Накрышкі, Мядзвінавічы, Дзям’янавічы, Яцвезь, Скіпоравічы, Вензавец, “Міраж” г. Дзятлава, “Прадукты” г.п. Наваельня, закусачная “Падарожнік”.

Як высветліў маніторынг, належная ўвага не надавалася чысціні ўтрымання халадзільнага абсталявання. Дадзенае парушэнне выяўлена ў 96 выпадках — у магазінах вёсак Раготна, Раклевічы, Хвінявічы, Ятвезь, Накрышкі, Раманавічы, Дзям’янавічы, Вензавец, Таркачы, Круцілавічы, Навасёлкі, Сачыўляны, кафетэрыі пасёлка Гезгалы, магазіне “Вольга” ПГУП “Живоколан”, бары “Дядя Ваня”, магазіне “Міраж” г. Дзятлава.

У 21 выпадку вялася рэалізацыя прадуктаў харчавання без адпаведных дакументаў (магазін “Міраж” г. Дзятлава, закусачная “Падарожнік”, магазін “Пралеска” г. Дзятлава, магазін “Вікторыя” ААТ “Сельгастэхніка”, магазіны вёсак Парэчча, Навасёлкі, магазін “Ручаёк”, “Пралеска” і іншыя).

У 96 выпадках была выяўлена рэалізацыя прадуктаў харчавання з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці. Парушэнні дапушчаны ў магазінах “Міраж” г. Дзятлава, “Ивушка” г.п. Казлоўшчына, магазінах вёсак Горка, Войневічы, Вензавец, Хвінявічы, Руда Яварская, Засецце, Круцілавічы, Погіры, Апаліна-Басіна, кафетэрыі г.п. Наваельня, у магазінах “Ветэран”, “Мара” г. Дзятлава, “Эльза” ПГУП “Эльзапрод”, “Святлана”, “Сударыня” і шэрагу іншых. Неаднаразова дадзенае парушэнне назіралася ў магазінах “Прадукты” г.п. Наваельня, “Прадукты” вёскі Дварэц, магазінах вёсак Хвінявічы, Засецце, Погіры, Раклевічы, магазінах “Ветэран” г. Дзятлава, “Вікторыя” ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, закусачнай “Падарожнік”, магазін “Мара” г. Дзятлава.
Па выніках маніторынгу падрыхтаваны 105 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі 1270,33 кг прадуктаў харчавання з сышоўшым тэрмінам, без маркіроўкі, з яўнымі прыкметамі псавання, без адпаведных дакументаў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 120 чалавек.

У 2013 годзе маніторынг гандлёвых аб’ектаў будзе працягнуты.

Л. ЛАЗОЎСКАЯ, загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=1389