У Дзятлава адкрылася абноўленае аддзяленне траўматалогіі раённай бальніцы

Дата 15.07.2013 16:57:07 | Раздел: Общество

Адкрылася абноўленае аддзяленне траўматалогіі цэнтральнай раённай бальніцы. Сёлета гэта ўжо другі медыцынскі аб’ект, пасля Раклевіцкага ФАПа, адрамантаваны гаспадарчым спосабам.
Аддзяленне адрамантавана менш чым за паўгода. Работы ацэньваюцца ў 1 мільярд 108 мільёнаў рублёў, з якіх 700 мільёнаў прыпадае непасрэдна на рамонтныя работы, астатняя частка – на абсталяванне. Спецыялізаваную мэблю для аддзялення (ложкі-трасформеры) набылі люксембургскія мецэнаты.

СВК “Граніт-Агра” выдзеліў сродкі на набор інструментаў для выканання аднаполюснага эндапратэзавання. Набор для інтэрлокінгу набыў Дзятлаўскі райвыканкам, наборы DHS-пратэзавання і “гама-цвік” – спонсарская дапамога ад люксембуржцаў.

– Сёння мы маем інструментарый для правядзення аперацый, па якія яшчэ нядаўна дзятлаўчанам даводзілася звяртацца ў Гродна ці ў Мінск, – адзначыў загадчык траўматалагічнага аддзялення Анатоль Лаўроўскі.

Да канца года будзе адрамантаваны Жукоўшчынскі ФАП. Ужо сення работнікі бальніцы пачалі сваімі сіламі рамантаваць прыёмны пакой і аддзяленне хуткай дапамогі Дзятлаўскай ЦРБ.

– Кожныя два месяцы на Дзятлаўшчыне ўводзіцца ў эксплуатацыю новы адрамантаваны аб’ект, – адзначыў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крахмальчык. – Нямала зроблена для аховы здароўя раёна.

Наступны аб’ект – аграгарадок Раклевічы, дзе пройдуць раённыя “Дажынкі”. Таксама ў жніўні чакаецца запуск у Наваельні станцыі абезжалезвання вады.

Источник: Гроденская правда, Наталля АВЯРЧУК



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=1533