Конкурс красоты "Мис Беларусь-2008"

Дата 21.01.2008 15:20:00 | Раздел: Калейдоскоп

9 і 10 студзеня ў Лідзе і Гродне прайшоў абласны тур Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2008". Удзел у касцінгу прымалі пяць дзяўчын з Дзятлаўшчыны:Аксана Губар, Надзея Мекеня, Таццяна Богдан, Вольга Юрчык, Марта Семярнік.
Аксана Губар родам з вёскі Вензавец. Законшчыўшы Вензавецкую сярэднюю школу, паступіла ў Гродзенскі гандлёвы каледж на спецыяльнасць "таваразнаўца". Дзяўчына захапляецца музыкай, танцамі, спортам (перавагу аддае валейболу і тэнісу). Па характару Аксана - добры і спагадлівы чалавек. Яна заўсёды стараецца ставіцца да сяброў і ўвогуле да ўсіх навакольных людзей з павагай. Жыццёвы дэвіз дзяўчыны - заўсёды дасягаць сваёй мэты. Надзея Мекеня нарадзілася ў горадзе Слоніме. Пасля заканчэння Казлоўшчынскага ДПТВ-191, дзяўчына працуе поварам у СШ №3 горада Дзятлава (а ў летні час - у рэстаране "Ліпічанка"). Надзея любіць сваю прафесію. Шмат часу дзяўчына аддае павышэнню свайго прафесіянальнага майстэрства: фантазіруе, гатуе новыя стравы. Увогуле, Надзея - вельмі творчы чалавек: у вольны ад работы час займаецца вышыўкай, шые прыгожыя рэчы. Таццяна Богдан па спецыяльнасці -- настаўніца. Яна працуе сацыяльным педагогам і псіхолагам у Таркачоўскай сярэдняй школе. Таксама дзяўчына завочна атрымлівае другую вышэйшую адукацыю ў Мінскім эканамічным універсітэце. Марта Семярнік працуе сакратаром-машыністкай у раённым метадычным цэнтры Дзятлаўскага гарадскога Дома культуры. Дзяўчына завочна атрымлівае адукацыю ў Гродзенскім дзяржашным каледжы бізнеса і права.Марта -- вельмі творчы чалавек. Яна захапляецца маляваннем, вышыўкай бісерам. Таксама ёй падабаецца ляпіць, выразаць з паперы разнастайныя фігуры. Вольга Юрчык з'яўляецца студэнткай 4 курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Дзяўчына захапляецца музыкай, спортам. Таксама Вользе падабаюцца аўтамабілі і ўсё, што з імі звязана.

Варта зазначыць, што ў адрозненні ад першых чатырох дзяўчат, Вольга не ўпершыню ўдзельнічала ў конкурсе прыгажосці. У 2006 годзе дзяўчына прымала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Супермадэль Беларусі".
На адборачным туры "Міс-Беларусь 2008" Вользе было прапанавана прыняць удзел у наступным туры конкурса прыгажосці, які адбудзецца ў маі 2008 года.

І. МАСКАЛЬ, метадыст раённага метадычнага цэнтра Дзятлаўскага раённага дома культуры. По материалам газеты "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=171