ПАДОЎЖАНЫ ТЭРМІНЫ РЭГІСТРАЦЫІ ЎНІТАРНЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ

Дата 30.01.2008 22:20:00 | Раздел: Калейдоскоп

З 1 студзеня 2008 года ўступіў у сілу Указ № 685 ад 29.12.2007 года “Аб дадатковых умовах ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці”, якім унесены змены і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку стварэння індывідуальнымі прадпрымальнікамі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства і яго дзейнасці. Яны тычацца тэрмінаў рэгістрацыі і пераліку падаваемых у рэгіструючы орган дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі ўнітарнага прадпрыемства.
Так, тэрміны рэгістрацыі прыватных унітарных прадпрыемстваў падоўжаны да 1 сакавіка 2008 года. Фізічныя асобы, зарэгістраваныя да 1 студзеня 2008 года ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, для дзяржаўнай рэгістрацыі ўнітарнага прадпрыемства павінны звярнуцца ў рэгіструючы орган не пазней 1 сакавіка 2008 года.
Дзяржаўная рэгістрацыя ўнітарнага прадпрыемства, пастаноўка яго на ўлік у якасці плацельшчыка ў падаткавых органах, органах дзяржаўнай статыстыкі, Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у якасці страхавальніка ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў, праводзіцца рэгіструючым органам на працягу 15 рабочых дзён з даты падачы дакументаў. Такім чынам, тэрмін дзяржаўнай рэгістрацыі скараціўся напалову.
Да звароту ў рэгіструючы орган для дзяржаўнай рэгістрацыі ўнітарнага прадпрыемства (але не пазней 15 лютага 2008 года) індывідуальны прадпрымальнік мае права падаць у падаткавы орган заяву аб вяртанні перавышэння сум падаткавых велічыняў.
Пералік падаваемых дакументаў значна скараціўся. Індывідуальны прадпрымальнік павінен прадаставіць у рэгіструючы орган наступныя дакументы: заяву (з абавязковым указаннем у ёй, што індывідуальны прадпрымальнік звяртаецца па дзяржаўную рэгістрацыю адпаведна сапраўднага Палажэння; што падаваемы статут адпавядае патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам; што звесткі; выкладзеныя ў падаваемых дакументах, дакладныя; што крэдыторам аб падачы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі ўнітарнага прадпрыемства паведамлена);
*статут (з указаннем толькі тых відаў дзейнасці, якія пералічаны ў пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама звестак, што гэтае ўнітарнае прадпрыемства створана ў парадку, прадугледжаным Палажэннем, зацверджаным Указам Прэзідэнта РБ ад 28.06.2007 года № 302) і дзве яго натарыяльна засведчаныя копіі;
* копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка (без натарыяльнага засведчання);
* для ўнітарных прадпрыемстваў, месцазнаходжання якіх мяркуецца ў жылых памяшканнях – дакумент, пацвярджаючы права ўласнасці (права долевай уласнасці) на жылое памяшканне фізічнай асобай – уласніка маёмасці ўнітарнага прадпрыемства; заява аб згодзе ўласніка (суласніка) жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду, а таксама ўсіх паўналетніх членаў сям’і ўласніка (суласніка) жылога памяшкання на размяшчэнне ў такім памяшканні дадзенага ўнітарнага прадпрыемства;
* заява аб выдачы дубліката паведамлення аб прысваенні ўліковага нумару плацельшчыка (УНП);
* эскізы пячатак у двух экземплярах. Да падачы ў рэгіструючы орган дакументаў для рэгістрацыі ўнітарнага прадпрыемства індывідуальны прадрымальнік павінен узгадніць яго назву.
Прыём рэгіструючым органам дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі ўнітарнага прадпрыемства ажыццяўляецца ў прысутнасці індывідуальнага прадпрымальніка з прад’яўленнем дакумента, які пацвярджае яго асобу.
Падставай для адмовы рэгіструючым органам у дзяржаўнай рэгістрацыі ўнітарнага прадпрыемства з’яўляецца наяўнасць у індывідуальнага прадпрымальніка на момант дзяржаўнай рэгістрацыі ўнітарнага прадпрыемства запазычанасці па абавязковых плацяжах у рэспубліканскі і мясцовы бюджэты (у тым ліку па мытных плацяжах) і (або) ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Не пазней 30 каляндарных дзён з даты дзяржаўнай рэгістрацыі ўнітарнага прадпрыемства індывідуальны прадпрымальнік абавязаны здаць у рэгіструючы орган:
*пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка;
* пячаткі і штампы (або прадаставіць заяву, што яны не вырабляліся, ці звесткі аб публікаці аб’явы пра іх страту);
*паведамленне аб спыненні ўсіх абавязацельстваў ці іх пераўступцы.
Калі ўказаныя абавязацельствы не будуць выкананы, створанае ўнітарнае прадпрыемства належыць ліквідацыі па рашэнню рэгіструючага органа.
Н. СЯДЛЯР,
галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама.
© По материалам газеты "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=179