ТУТ ВЫ МОЖАЦЕ АТРЫМАЦЬ ДАПАМОГУ

Дата 29.02.2008 14:37:23 | Раздел: Калейдоскоп

Кожную пятніцу з 11 да 12 гадзін у аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна праводзяцца “Прамыя лініі”. Звяртацца можна з наступнымі пытаннямі: аказанне сацыяльна-бытавой дапамогі дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, садзеянне ў рэалізацыі гарантый па іх сацыяльнай абароне адпаведна заканадаўства Рэспублікі Беларусь; садзеянне грамадзянам, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, у аднаўленні дакументаў, прафарыентацыі; аказанне псіхалагічнай дапамогі насельніцтву; аказанне дапамогі ў пераадоленні міжасабовых і сямейных канфліктаў; арганізацыя клубаў зносін, садзеянне дзейнасці груп самадапамогі і ўзаемнай падтрымкі.
“Прамыя лініі” праводзяцца з удзелам спецыялістаў цэнтра А. Ф. Васкель, загадчыцы аддзялення сацыяльнай дапамогі і рэабілітацыі; І. А. Жыбко, спецыяліста па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі; І. А. Баравік, псіхолага аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі.
Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі створана з мэтай аказання дапамогі грамадзянам, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, у тым ліку, калі яны падвергліся фізічнаму насіллю, сталі ахвярамі гандлю людзьмі, пацярпелі ад злачыннай дзейнасці, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, тым, хто вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.
Па дапамогу грамадзяне могуць звяртацца па нумары 27-1-53. Аддзяленне знаходзіцца па адрасу: г. Дзятлава, вуліца Кастрычніцкая,56, 2-гі паверх, кабінет №1.
А. ВАСКЕЛЬ,
загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі.

© По материалам газеты "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=203