НА ВАРЦЕ АЙЧЫНЫ

Дата 29.02.2008 14:38:04 | Раздел: Калейдоскоп

22 лютага ў Дзятлаўскім раённым доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і 90-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства распачаў намеснік старшыні райвыканкама П. І. Чырко. У сваёй прамове ён зазначыў, што наша краіна мае слаўныя баявыя традыцыі, якія не забываюцца і ў цяперашні час. З гераічным мінулым асацыіруецца подзвіг салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны. Краіна і ў цяпершані час можа ганарыцца сваімі Узброенымі Сіламі, якія надзейна ахоўваюць межы сваёй Айчыны.
Напрыканцы выступлення Пётр Іванавіч павіншаваў са святам ветэранаў Вялікай Айчыннай, ветэранаў Узброеных Сіл, усіх тых, хто служыў і служыць, пажадаў ім моцнага здароўя, жыццёвай стойкасці, аптымізму.
З дакладам перад прысутнымі выступіў ваенны камісар Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыяту В. А. Абухаў. Ён засяродзіў увагу на гісторыі станаўлення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Валянцін Аляксеевіч зазначыў, што ў любы час Узброеныя Сілы з’яўляліся надзейным гарантам міру. Напрыканцы выступлення ваенны камісар павіншаваў усіх са святам, пажадаў моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму.
Са святам воінаў-інтэрнацыяналістаў, усіх ваеннаслужачых павіншаваў намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” А. В. Драгунскі.
Падчас мерапрыемства былі ўручаны і юбілейныя медалі “90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”. Імі былі ўзнагароджаны ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: маёр у адстаўцы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Іванавіч Ясючэня, старшы прапаршчык запасу Аляксей Міхайлавіч Бальшой, падпалкоўнік запасу Аліян Іванавіч Вашын, маёр запасу Аляксандр Віктаравіч Волкаў, маёр запасу Віктар Васільевіч Грачоў, маёр у адстаўцы Рыгор Іванавіч Губенка, мічман у адстаўцы Мікалай Мікалаевіч Жэгалік, падпалкоўнік у адстаўцы Адам Феліксавіч Жукоўскі, падпалкоўнік у адстаўцы Феафан Уладзіміравіч Капусцін, старшы прапаршчык запасу Аляксандр Эмануілавіч Каспер, палкоўнік у адстаўцы Рыгор Барысавіч Кельнер, маёр запасу Васіль Мікалаевіч Клімец, старшы прапаршчык у адстаўцы Барыс Уладзіміравіч Лаўнік, маёр запасу Віктар Віктаравіч Нікіпорчык, падпалкоўнік запасу Уладзімір Генадзьевіч Навасельскі, маёр запасу Віктар Мікалаевіч Рабушка, старшы прапаршчык у адстаўцы Уладзімір Васільевіч Сташэнка, капітан у адстаўцы Аляксандр Іванавіч Шуміцкі, а таксама маёр запасу, намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Аляксандр Уладзіміравіч Камароў, намеснік старшыні раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Алег Вячаслававіч Драгунскі.
Да ўрачыстасці быў прымеркаваны і святочны канцэрт, удзел у якім прынялі работнікі Дзятлаўскага раённага дома культуры, навучэнцы школ раёна.
А. ДУБРОЎСКАЯ.

© По материалам газеты "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=205