ТУРНІР ПАМЯЦІ ВОІНА-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТА

Дата 29.02.2008 14:40:00 | Раздел: Калейдоскоп

Другі год запар у Наваельнянскай школе ладзіцца турнір па валейболу памяці воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Шылава, былога выпускніка, які загінуў у Афганістане. Сёлета спаборніцтвы праходзілі 15-16 лютага. Удзел у іх прынялі прадстаўнікі арганізацый, установаў гарпасёлка, выпускнікі, вучні Наваельнянскай, Таркачоўскай і Круцілавіцкай школ — усяго 10 каманд.
Перад пачаткам турніру вучні Наваельнянскай СШ выступілі з дакладам пра падзеі ў Афганістане. Настасся Улога, вучаніца 11 класа расказала пра жыццё Аляксандра Шылава. А. С. Бараноўскі, дырэктар Наваельнянскай сярэдняй школы і М. В. Мацюкевіч, старшыня выканкама Наваельнянскага пасялковага Савета пажадалі ўдзельнікам спаборніцтваў поспехаў.
У першы дзень змагаліся каманды старэйшай узроставай групы: выпускнікі школы, настаўнікі, работнікі туббальніцы, камбіната хлебапрадуктаў, райсельгасхіміі, райагразабеспячэння. Барацьба была вострая. Усе каманды паказалі добрую гульню, але ў лік пераможцаў увайшлі толькі каманды настаўнікаў, выпускнікоў, туббальніцы — першае, другое, трэцяе месцы адпаведна. Яны былі ўзнагароджаны спартыўным кубкам і граматамі.
На наступны дзень ладзіліся спаборніцтвы юнацкіх каманд: двух каманд Наваельнянскай СШ, каманды Таркачоўскай і каманды Круцілавіцкай школ. Гульня была даволі напружаная: усе жадалі толькі перамогі. Яна дасталася зборнай Наваельнянскай СШ. На другім месцы — каманда Круцілавіцкага сада-школы і трэція былі вучні 11 класа Наваельнянскай СШ.
Турнір спадабаўся як удзельнікам, так і балельшчыкам. Хочацца пажадаць, каб такія мерапрыемствы ў нашым пасёлку ладзіліся часцей.

Алена СЁМУХА, вучаніца 11 класа Наваельнянскай СШ.
© По материалам газеты "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=206