Да 60-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака В.І. Ражко.

Дата 29.02.2008 14:38:38 | Раздел: Калейдоскоп

Вікенцій Іванавіч Ражко нарадзіўся 28 лютага 1948 года ў вёсцы Гярбелевічы Дзятлаўскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Маляваннем захапляўся з самага дзяцінства. З маленства была і мара- стаць мастаком. У 9-10 класах Вікенцій упершыню атрымаў урокі прафесійнага майстэрства ад мастака -педагога Уладзіміра Іосіфавіча Жука, які прыехаў з Мінска на працу ў Казлоўшчынскую школу. Вікенцій Іванавіч і цяпер успамінае гэтага чалавека з вялікай удзячнасцю.
У 1966 годзе Вікенцій паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Вучыўся майстэрству жывапісу маслам ў вядомага беларускага мастака А.В. Някрасава. Акварэль у інстытуце выкладаў адзін з заснавальнікаў беларускай акварэлі Ф.Ф. Гумен. Таму Вікенцій Іванавіч атрымаў грунтоўныя веды і падрыхтоўку ў галіне выяўленчага мастацтва. Ужо ў студэнцкія гады юнак прымаў удзел у шматлікіх мастацкіх выставах.
Пасля заканчэння педінстытута Вікенцій Іванавіч працаваў выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў СШ № 1 гарадскога паселка Зельва. У 1975 годзе пераехаў у Ваўкавыск , дзе да 1992 года працаваў мастаком ў філіяле Гродзенскіх мастацка-вытворчых майстэрняў. А з 1992 па 1994 -- у СШ № 6 Ваўкавыска.З 1994 года Вікенцій Іванавіч выкладае выяўленчае мастацтва ў Ваўкавыскім каледжы.
У 1991 годзе Вікенцій Іванавіч стаў членам Саюза мастакоў СССР і Беларусі. Асноўны жанр творчасці мастака -- пейзаж(акварэль), таксама ён піша партрэты, бытавыя кампазіцыі. Сярод яго твораў -- “ Цёплая раніца”, “ Пейзаж з храмам”, “ Пасля дажджу”, “ Плавіцца лета”, “ Трывожная ноч”, “ Восеньскія сполахі”, “ Партрэт сястры” (прысвечаны сястры Яніне, якая жыве ў Казлоўшчыне) і іншыя.
Свет, адлюстраваны на карцінах Вікенція Іванавіча- гэта свет ціхага смутку і чароўнасці. Дзякуючы настойлівай працы , пастаяннаму пошуку мастак авалодаў сакрэтамі акварэльнага жывапісу. Менавіта ў акварэлі, дзякуючы асаблівасцям яе выяўленчых магчымасцяў , музычнай тонкасці і празрыстасці Вікенцій Іванавіч знайшоў сваё прызванне.
Вікенцій Іванавіч -- ўдзельнік абласных , рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў. Але мастак не спыняецца на дасягнутым -- і ў далейшым плануе ствараць цудоўныя творы, радаваць прыхільнікаў жывапісу.
Т. ПАЛХОВІЧ,
навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.
© По материалам газеты "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=207