НОВЫ СТАРШЫНЯ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

Дата 14.01.2009 13:40:00 | Раздел: Общество

Бараноўскі Аляксандр Станіслававіч нарадзіўся 4 чэрвеня 1959 года ў в. Скрэндзевічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Паляк. Мае вышэйшую адукацыю. У 1980 годзе закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы па спецыяльнасці настаўнік матэматыкі.
У ліпені 1980 года пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Тбілісі Грузінскай ССР. Працоўную біяграфію пачаў інжынерам у НВУ “Міом”. З лістапала 1980 па май 1982 года праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі.
З верасня 1982 па жнівень 1991 года працаваў настаўнікам матэматыкі ў СШ №79, СШ №69 г. Тбілісі. З верасня 1991 года працаваў дырэктарам Наваельнянскай сярэдняй школы.
Газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=408