2009 - ГОД РОДНАЙ ЗЯМЛІ

Дата 31.01.2009 23:40:00 | Раздел: События

Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам зацверджаны план ідэалагічнага і інфармацыйнага забеспячэння правядзення ў 2009 годзе Года роднай зямлі.
План прадугледжвае:
- стварэнне ў газетах спецыялізаваных рубрык "Родная зямля", распрацоўку і публікацыю серыі эколага-асветніцкіх, інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных добраўпарадкаванню;
- арганізацыю цыклаў радыёперадач аб прыродных, гістарычных і культурных помніках, традыцыях і звычаях "малой радзімы";
- стварэнне і падтрымку ў актуальным рэжыме на інтэрнэт-сайце раённага выканаўчага камітэта раздзела (старонкі) аб правядзенні Года роднай зямлі;
- падрыхтоўку і правядзенне раённай навукова-практычнай, гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі "На зямлі Дзятлаўскай";
- забеспячэнне і падтрыманне ў належным стане месцаў мемарыяльных комплексаў, баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў, партызанаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пахаванняў у месцах масавай гібелі грамадзянскага насельніцтва;
- арганізацыю конкурсу творчых работ у рамках падрыхтоўкі да святкавання 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне;
- правядзенне святаў гарадоў, вёсак, вуліцаў і мікрараёнаў пры актыўным удзеле органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
- арганізацыю конкурсаў "Жыві, мая вёска", "Лепшы падворак", "Лепшы пад'езд, балкон" і г.д.;
- правядзенне пасяджэнняў каардынацыйнага савета структур палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў па арганізацыі растлумачальнай работы і правядзенню сацыяльна значных акцый па папулярызацыі Года роднай зямлі;
правядзенне раённых тэматычных дзён і прэсканферэнцый, накіраваных на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму.


I. ГАЛОМЗІК, газета “Перамога”



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=411