Італія-Дзятлава: мары збываюцца...

Дата 06.04.2009 11:50:00 | Раздел: События

На гэтым тыдні Дзятлава наведалі адразу дзве дэлегацыі з Італіі. Горад Чэрыньёлу прадстаўлялі яе мэр Матэа Валенціна і ўдзельнікі асацыяцыі "У мяне ёсць мара" на чале з прэзідэнтам арганізацыі Віта Панэб янка.
Асацыяцыю Сонца для дзяцей горада Авецана ўзначальвае Маргарыта Сарацына, яна таксама прыехала ў Дзятлава.
Названыя арганізацыі ўжо шмат гадоў апякуюцца над выхаванцамі Дзятлаўскага дзіцячага дома (былая школа-інтэрнат), арганізуюць для дзяцей адпачынак і аздараўленне ў Італіі, аказваюць Дзіцячаму дому істотную дабрачынную дапамогу.
Мэтаю гэтага візіту італьянцаў быў працяг супрацоўніцтва з дзятлаўчанамі. Яго перспектывы былі акрэслены падчас прыёму італьянскіх дэлегацый ў райвыканкаме.


Б.ВАРНА, газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=423