Акцыя "Дапамога: я магу спыніць туберкулез"

Дата 06.04.2009 11:50:16 | Раздел: Калейдоскоп

Беларускі Чырвоны Крыж стаў ініцыятарам правядзення рэспубліканскай акцыі "Дапамога: я магу спыніць туберкулёз". Не засталося ў баку і Дзятлаўскае таварыства Чырвонага Крыжа. У школах, на прадпрыемствах адбыліся лекцыі па прафілактыцы туберкулёзу. Валанцёры Чырвонага Крыжа — вучні СШ № 1 г. Дзятлава сабралі вопратку, абутак, іншыя рэчы для перадачы хворым на туберкулёз. Спонсарскую дапамога аказала прыватны прадпрымальнік Ала Аляксандраўна Якубоўская.
24 сакавіка, у Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам, валанцёры Чырвонага Крыжа Аляксандр Пацыновіч, Аляксей Маркаў, Надзея Лішык, Вераніка Дубіцкая разам са старшынёй раённага таварыства Чырвонага Крыжа Ірынай Іванаўнай Багдзель наведалі сем'і, дзе ёсць хворыя на туберкулёз, перадалі ім рэчы, выказалі пажаданні справіцца з хваробай.

І.Міхайлоўская, газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=425