Вясновы лёд небяспечны

Дата 06.04.2009 12:05:26 | Раздел: Происшествия

Дзятлаўская раённая арганізацыя выратавання на водах і аддзел па надзвычайных сітуацыях Дзятлаўскага РАНС інфармуе, што з-за пацяплення пачаўся крыгалом на рэках і азёрах.
Неабходна ўлічваць, што лёд заўжды танчэйшы і менш трывалы на тых участках, дзе ёсць крыніцы, ямы, у месцах выхаду грунтовых водаў і скідван-ня водаў прамысловых прадпрыемстваў. Не падыходзьце блізка да замёрз-лых прадметаў і расліннасці, мастоў, дамбаў. У час адлігі лёд становіцца рыхлы, тонкі, не выдае папярэджваючага трэску, а праломліваецца імгненна. Па гэтай прычыне 29 сакавіка 2009 года наступіла гібель грамадзяніна Р., жыхара горада Талочына, адпачываўшага ў санаторыі "Радон", які выйшаў на лёд на возеры каля санаторыя і праваліўся пад яго.
Па прыбыцці на месца выкліку ў 18 гадзін 14 хвілінаў супрацоўнікамі аддзя-лення Дзятлаўскага РАНС пры дапамозе выратавальных вяровак, ручных пажарных лесвіцаў, багра быў арганізаваны пошук чалавека. На месцы магчымага ўтаплення аддзяленнем ПАСЧ-1 Дзятлаўгскага РАНС з возера быў выцягнуты труп тапельца.

Шаноўныя дзятлаўчане! У перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду не рызыкуйце, устрымлівайцеся ад падлёднай лоўлі.
Шаноўныя бацькі, у час крыгаломаў вадаёмаў не дазваляйце дзецям распачынаць гульні на нямоцным, рыхлым лёдзе, знаходзіцца ля крутых берагоў у час павадкаў і крыгаходу, катацца на льдзінах.
Па дадзеных рэспубліканскага аб'яднання АСВОД у 2008 годзе ў рэспубліцы ўтапіліся 860 чалавек, з якіх 62 дзяцей. Па Гродзенскай вобласці ў 2008 годзе ўтапіліся 91 чалавек, з якіх 9 дзяцей.

У. БАРАВІК, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі выратавання на водах.
А. ГРЫЦУК, інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС
Газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=427