Разбураць - не будаваць

Дата 06.04.2009 12:10:00 | Раздел: Общество

Пытанне: А. У. Абрамовіча, жыхара г.Дзятлава:
— У гарадскім пасёлку Наваельня адразу пасля вайны быў пабудаваны невялікі будынак, дзе людзі маглі схавацца ад холаду , непагадзі, марозу і ветру, спакойна пасядзець, адпачыць, чакаючы патрэбны аўтобус. Гэты будынак, у якім працаваў касір, размяшчалася невялікая крама, існаваў да кастрычніка 2008 года . Цікава будзе даведацца , хто загадаў разбурыць будынак, які ратаваў людзей ад прастуды? Вядома, разбураць — не будаваць. Аднак эканомія грошай на людзях да дабра не прыводзіць...
Адказ В. Каляды, дырэктара ДУП "Аўтапарк № 16" г.Дзятлава: — Будынак аўтакасы "Наваельня" быў пабудаваны ў 1961 годзе. На пачатку верасня 2008 года аўтакаса была зачынена ў сувязі з аварыйным становішчам будынка і поўным яго амартызацыйным зносам.
Каб пазбегнуць чалавечых ахвяраў, ДУП "Аўтамабільны парк № 16" г. Дзятлава загадам ад 11.12.2008 года на падставе пратакола пасяджэння камісіі Мінтрансу Рэспублікі Беларусь па спісанню нявыкарыстанай дзяржаў-най маёмасці ад 20 лістапада 2008 года і пісьма РАТУП Троднааблаўтатранс" ад 28 лістапада 2008 года даў распараджэнне аб зносе аварыйнага будынку.
Перад тым, як аўтакаса была знесена, яшчэ ў жніўні 2008 года былі пабудаваны дзве пасадачныя пляцоўкі з павільёнамі. Там можна на кароткі час схавацца ад непагадзі і пачакаць патрэбны аўтобус. Расклад руху размешчаны на дарожным слупе.



А. ДУБРОЎСКАЯ, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=428