Весткі з Мяляхавіцкага сельсавета

Дата 08.04.2009 18:10:38 | Раздел: Калейдоскоп

ЛЕПШЫЯ МАЛАКАЗДАТЧЫКІ
Ужо трэці год запар Мяляхавіцкі сельсавет знаходзіцца ў ліку лепшых па закупу малака з вясковых падвор'яў.
Сярод лепшых малаказдатчыкаў — жыхары вёскі Белагурна Л.Р. Саскевіч (за 2008 ён здаў 11000 кг малака) і С.С. Пяцюк дала 9000 кг малака).

ВЕКАВЫ ЮБІЛЕЙ
На тэрыторыі сельскага савета жывуць чатыры ветэраны і чатыры ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Самы старэйшы з іх — жыхар вёскі Белалозы Ф.Ф. Колас, які нарадзіўся ў 1918 годзе. У вёсцы Харашкі жыве яшчэ адзін доўгажыхар І.Т. Добыш, якому споўнілася 104 гады.

АДКРЫЎСЯ Д0М РАМЁСТВАЎ
У Белагурнаўскім доме культуры з лютага 2009 года пачаў працаваць Дом рамёстваў. Узначальвае яго настаўнік працы Мяляхавіцкага сада — сярэдняй школы Л. П. Хаванскі. Ён — таленавіты майстар разьбы па дрэве. Цяпер гэтаму майстэрству вучацца дзеці.

"АБН0ВЫ" АГРАГАРАДКА
Згодна Праграмы адраджэння і развіцця вёскі ў аграгарадку Белагурна адрамантаваны ФАП, частковы рамонт зроблены ў Мяляхавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.
У верасні мінулага года завершаны рамонт магазіна.
Як паведаміла яго загадчыца Т.С. Талкун, тут прадастаўлены пакупнікам шырокі асартымент як харчовых, так і прамысловых тавараў. Гэта дае магчымасць штомесяц атрымліваць каля 50 мільёнаў рублёў выручкі.
Шырокім попытам у пакупнікоў карыстаецца бытавая тэхніка , пераважна айчыннай вытворчасці. Гэтыя тавары можна набыць у крэдыт.
А. ДУБРОЎСКАЯ, газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=433