Хочаш быць на сувязі - спяшайся

Дата 08.04.2009 18:22:01 | Раздел: Калейдоскоп

Без усялякага вагання можна сцвярджаць, што такая рэч, як тэлефон, стала ўжо не раскошай, а неабходнасцю. I сувязісты ідуць насустрач пажаданням сваіх кліентаў. У цяперашні час ідзе будаўніцтва аграгарадка Наваельня. У межах будаўніцтва праводзіцца ўстаноўка гарадскіх тэлефонаў жыхарам пасёлка. Таму, калі вы пражываеце на тэрыторыі Наваельні і жадаеце ўстанавіць гарадскі тэлефон, трэба звярнуцца ў сэрвісны цэнтр Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі, што знаходзіцца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Савецкая, За.
Зрабіць гэта трэба тэрмінова, пакуль існуе магчымасць карэктыроўкі праекта, які ажыццяўляёцца сувязістамі ў межах будаўніцтва аграгарадка. Хочацца папярэдзіць, той, у каго з'явіцца жаданне ўстанавіць тэлефон пазней, па-за межамі праекта, на жаль, сутыкнецца з шэрагам праблем, у першую чаргу, — стварэннем новага праекта і доўгатэрміновым чаканнем яго рэалізацыі.
Памятайце, што сёння гарадскі тэлефон — гэта не проста сродак для перагавораў, але і пакет дадатковых паслугаў "Белтэлекам", Інтернэт, а таксама інтэрактыўнае тэлебачанне. Не ўпусціце свой шанц!



Дзятлаўскі раённы вузел электрасувязі. Газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=434