16 апреля - День трезвости в Дятловском районе

Дата 15.04.2009 14:40:00 | Раздел: Происшествия

3 мэтай прафілактыкі п'янства і алкагалізму, асацыяльных паводзінаў грамадзян у галіне сямейна-бытавых адносінаў падтрымаць ініцыятыву Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і згодна распараджэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ўстанавіць 16 красавіка 2009 года дзень правядзення акцыі "Дзень цвярозасці". У гэты дзень забаронена рэалізацыя спіртных напояў і піва ў аб'ектах рознічнага гандлю ўсіх формаў уласнасці.
У Беларусі да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкагольных напояў у мінулым годзе прыцягнуты 5180 падлеткаў, што значна больш, чым у 2007-ым годзе, калі былі затрыманы 3440 непаўналетніх. У нашай краіне робіцца ўпор на ранняе выяўленне і спыненне правапарушэнняў. У выніку колькасць злачынстваў, якія ўчынілі падлеткі, у тым ліку ў стане алкагольнага ап'янення, змяншаецца. Калі ў 2007 годзе было ўчынена 1979 такіх злачынстваў, то ў 2008-ым —1734.


А. САЛАМАХІН, газета "ПЕРАМОГА"





Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=437