Сцеражыся, ліхачы!

Дата 25.04.2009 15:28:54 | Раздел: Происшествия

Правільны выбар хуткасці руху транспартнага сродку з'яўляецца адной з найбольш важных умоваў безаварыйнай работы вадзіцеля. Згодна патрабаванняў Правілаў дарожнага руху вадзіцель пры выбары хуткасці руху павінен улічваць абмежаванні хуткасці, устаноўленыя дадзенымі Правіламі і тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху, а таксама інтэнсіўнасць руху, асаблівасці і стан транспартнага сродку, перавозімага ім грузу, умовы надвор'я і іншыя фактары, якія ўздзейнічаюць на бачнасць дарогі ў накірунку руху.
Па дадзеных аналізу перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху і няправільны яе выбар з'яўляюцца найбольш частай прычынай дарожна-транспартных здарэнняў. У бягучым годзе на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адзначана пагаршэнне абстаноўкі з забеспячэннем бяспекі дарожнага руху. Па стану на 15 красавіка 2009 года зарэгістраваны 158 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 47 чалавек і 160 — атрымалі траўмы. 3 агульнай колькасці здарэнняў 72 звязаны з перакуленнямі, сутыкненнямі і наездамі транспартных сродкаў на перашкоду. Асноўнай прычынай гэтых ДТЗ сталі перавышэнне або няправільны выбар вадзіцелямі транспартных сродкаў хуткасці руху.
У сувязі з гэтым з 16 па 27 красавіка 2009 года на тэрыторыі вобласці і адпаведна раёна праводзіцца аперацыя па выяўленні парушэнняў вадзіцелямі хуткасных рэжымаў.
Варта нагадаць, што за перавышэнне вадзіцелямі транспартных сродкаў устаноўленай хуткасці руху ад 10 да 20 кіламетраў у гадзіну, прадугледжана папярэджанне або штраф да 1 базавай велічыні, а за перавышэнне ад 20 да 30 кіламетраў у гадзіну — штраф ад 1 да 2 базавых велічыняў; перавышэнне больш чым на 30 кіламетраў у гадзіну — ад 2 да 10 базавых велічыняў. Перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху на велічыню ад 20 кіламетраў у гадзіну і больш, якое вадзіцель учыніў паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, прадугледжвае штраф у памеры ад 4 да 15 базавых велічыняў або пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да 1 года.
Вадзіцелі, выбірайце хуткасць правільна.

Дзяржаўтаінспекцыя Дзятлаўскага РАУС, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=440