Адчынілася лазня ў Сачыўлянах

Дата 25.04.2009 15:31:38 | Раздел: Калейдоскоп

У пятніцу, 17 красавіка, у Сачыўлянах адноўлена работа лазні. Прастаяла яна зачыненая каля дзесятка гадоў. I вось кіраўнікі мясцовага СВК "Вензавец" вырашылі аднавіць яе работу. Капітальны рамонт выканалі Вячаслаў Данільчык, Аляксандар Васільеў, Юрый Уладзіміравіч і Андрэй Мацукевічы. Пастараліся. Старшыня гаспадаркі М. Бубноўскі адзначыў іх прэміямі. Не з пустымі рукамі завіталі на адкрыццё старшыня Вензавецкага сельвыканкама С. Шэцік і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В. Грыцук.
Паслугамі лазні змогуць скарыстацца каля 560 жыхароў навакольных вёсак — Сачыўляны, Явар, Белякі, Буйкі, Сцяткоўшчына. Абслугоўванне наведвальнікаў лазні даручана Іосіфу і Таццяне Кіслым. Білет для дарослых закаштуе 2000 рублёў, для дзяцей — 600. У першы лазневы дзень паслугі былі бясплатныя. Знаўцы заўважылі, што пара ў сачыўлянскай лазні нават лепшая, чым у вензавецкай.


Б. ВАРНА, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=441