Прышчэпка - абарона ад хваробаў

Дата 25.04.2009 15:35:47 | Раздел: Общество

3 20 па 26 красавіка па ініцыятыве Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя праводзіўся Тыдзень імунізацыі.
Бацькам неабходна без страху і сумненняў выконваць рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў па правядзенню ў дзяцей прафілактычных прышчэпак. Гэта — надзейная абарона ад многіх інфекцыйных захворванняў, у тым ліку віруснага гепатыту , туберкулёзу, дыфтэрыі, слупняку, коклюшу, грыпу, поліяміеліту.

Некаторыя бацькі адмоўна ставяцца да вакцынацыі дзяцей, баючыся ўскладненняў або рэакцыі на прышчэпку. Аднак сучасная медыцына прапануе якасныя прышчэпкі, таму сур'ёзных ускладненняў практычна не бывае. Рэакцыя на прышчэпку з'яўляецца своеасаблівым "адказам" арганізму на ўвядзенне вакцыны, сведчаннем, што арганізм выпрацоўвае імунітэт. Перад вакцынацыяй доктар праводзіць агляд дзіцяці, робіць запіс у медыцынскай карце. Калі дзіця здаровае, даецца дазвол на прышчэпку. Правядзенне планавай прышчэпкі пры ўзнікненні хваробы або абвастрэнні хранічнай паталогіі будзе адкладзена, пакуль дзіця не паправіцца. Аднак варта памятаць, што дзіця з хранічнай паталогіяй належыць да групы рызыкі, таму вакцынацыя для яго - абавязковая.


М. ДЗЯДОВІЧ, загадчык аддзялення эпідэміялогіі райЦГЭ,
Ж. РАЦЬКО, доктар-інфекцыяніст Дзятлаўскай раённай паліклінікі, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=442