Лепшыя ў воблаці

Дата 25.04.2009 15:30:00 | Раздел: Общество

На працягу некалькіх гадоў Дзятлаўскае райспажыўтаварыства ўваходзіць у лік лепшых спажыўтаварыстваў Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Не стаў выключэннем і мінулы год: па выніках работы спажыўтаварыства нашага раёна - зноў на першым месцы.
Пра дасягненні і планы спажывецкай галіны раёна карэспандэнтка гутарыць са старшынёй Дзятлаўскага райспажыўтаварыства В. Новікам.

— Віктар Сцяпанавіч, як удаецца на працягу некалькіх гадоў дасягаць такіх вынікаў?
— Павелічэнне аб'ёмаў дзейнасці, прыбытковасці, зніжэнне выдаткаў дазваляе нам на працягу пяці гадоў выходзіць на рэнтабельную работу як у цэлым па райспажыўтаварыстве, так і па асобна ўзятых прыватных унітарных прадпрыемствах, філіялах.
Асноўным і рашаючым фактарам ацэнкі эфектыўнасці работы прадпрыемстваў з'яўляецца прыбытак. Так, за 2004 год ён склаў 64 мільёны рублёў, праз год — 93 мільёны. У 2006 годзе мы дасягнулі "планкі" у 221 мільён рублёў. Самы вялікі прыбытак атрыманы ў мінулым годзе — 344 мільёны рублёў.
Рост прыбытку немагчымы без змяншэння выдаткаў вытворчасці. Яны зніжаны ў гандлі і грамадскім харчаванні на 0,04% і 0,92% адпаведна. У той жа час мы павінны працягваць работу па зніжэнню транспартных расходаў, расходаў на ўтрыманне будынкаў і збудаванняў.
Вялікая ўвага надаецца развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванню аб'ектаў гандлю. Пабудаваны новыя міні-магазіны ў Дзятлаве, г. п. Казлоўшчына, праведзена рэканструкцыя магазінаў у аграгарадках.
Эфектыўнасць работы ўключае і перспектыўныя формы гандлю, у прыватнасці, продаж тавараў у крэдыт. Гэты від гандлю ў нас набірае абароты. За мінулы год продаж тавараў у крэдыт дадаткова прынёс 2,1 мільярда рублёў.
Нашы магазіны праводзяць продаж прамысловых тавараў у крэдыт з адтэрміноўкай выплаты на 3 і 6 месцясаў без працэнтаў. Такія ўмовы даюць магчымасць захаваць свае пазіцыі на рынку, не знізіць узровень рэалізацыі прадукцыі, павялічыць продаж тавараў асобных групаў.
— Якія крытэрыі ўлічваюцца пры падвядзенні вынікаў работы?
— У першую чаргу — тэмп росту сукупнага аб'ёму рэалізацыі ў дзеючых цэнах, удзельная вага тавараабароту райспажыўтаварыства ў агульным тавараабароце раёна. Адзначу, што за пяць гадоў рознічны тавараабарот склаў 121,3 мільярда рублёў.
На працягу гэтага часу намі не страчаны напрацаваныя пазіцыі. Іак, за мінулы год мы перавысілі "планку" у 36,6 мільярда рублёў, тэмп росту тавараабароту склаў 113,6 % пры прагнозе 113 %.
Пры падвядзенні вынікаў работы таксама ўлічваліся аб'ём экспарту прадукцыі, каэфіцыент бягучай ліквіднасці, узровень сярэднямесячнай заработнай платы на аднаго работніка, запазычанасць па крэдытах на 1 студзеня 2009 года.
— Віктар Сцяпанавіч, якія планы на бліжэйшы час?
— Наша асноўная задача — захаваць сваю прысутнасць у рэгіёне і райцэнтры. Для гэтага з мэтай павышэння канкурэн-таздольнасці аб'ектаў гандлю спажыўкааперацыі вядзецца работа па пашырэнню асартыменту тавараў, асабліва прамысловай групы. Задаволіць патрэбы пакупнікоў даюць магчымасць фірменныя секцыі. Так, тавараабарот ад продажу прадукцыі праз фірменны магазін ААТ "Пінскдрэў" склаў 840,2 мільёна рублёў, 220,7 мільёна рублёў валавага даходу. Дадзены паказчык — лепшы ў Гродзенскім аблспажыўтаварыстве.
Аператыўныя меры мы таксама прымаем па ўключэнню ў тавараабарот таварных запасаў. Так, напрыклад, тавараабарот ад продажу ўцэненай мэблі ААТ "Пінскдрэў" за мінулы год склаў 42 мільёны рублёў.
Таксама сёлета мы больш мэтанакіравана праводзім работу па выкананню задачаў аблспажыўтаварыства і Белкаапсаюза. Згодна іх разам з павышэннем аб'ёмаў дзейнасці неабходна максімальна выкарыстоўваць рэзервьы павелічэння прыбытковаеці і зніжэння затратнасці галінаў спажыўтаварыства. Гэта ў сваю чаргу дасць магчымасць павысіць рэнтабельнасць спажывецкай гаспадаркі і нарасціць уласныя абаротныя сродкі.
Што тычыцца паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы, у 2009 годзе мы плануем будаўніцтва новага магазіна ў мікрараёне вуліцаў Кастрычніцкая, Чэхава, Кабяка і прылеглай да іх тэрыторыі вёскі Савічы.

А.Гоман, газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=443