Будзем ведаць свае вытокі

Дата 03.05.2009 14:56:25 | Раздел: Калейдоскоп

Адметная СШ № 3 сваім школьным музеем "Вытокі", кіраўніком якога з'яўляецца Р. А. Місцюкевіч. У ім прадстаўлены этнаграфічная экспазіцыя, сабраны матэрыялы па тэме Вялікай Айчыннай вайны, праваслаўнай культуры і святыняў Дзятлаўшчыны. У музеі ёсць і невялікая калекцыя фотаапаратаў.
У перспектывах работы музея "Вытокі" — стварэнне экспазіцыі, прысвечанай развіццю спорту і турызму на Дзятлаўшчыне. Актыўны ўдзел у рабоце музея прымаюць вучні школы, удзельнікі клуба "Этнограф".
У 2008 годзе ў рамках акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" музей "Вытокі" СШ №3 г. Дзятлава заняў першае месца ў раёне, другое — у вобласці. Таксама музей быў адзначаны Падзячным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
А. ГОМАН, газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=450