Сярэдняя школа №3: Выхаваўчая работа

Дата 03.05.2009 15:06:21 | Раздел: Калейдоскоп

На выхаванне духоўных і маральна-этычных якасцяў, пачуцця патрыятызму, развіццё здольнасцяў у дзяцей скіравана работа выхаваўчых цэнтраў, якія працуюць у сярэдняй школе №3 горада Дзятлава. Гэта - цэнтр здаровага ладу жыцця "Алімп", цэнтр валанцёрскага руху "Крок насустрач", цэнтр дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў "Сучаснік". Падрыхтоўкай канцэртаў, святочных праграмаў і мерапрыемстваў займаецца цэнтр "Юныя таленты". Таксама ў навучальнай установе працуюць цэнтры грамадзянска-патрыятычнага выхавання, інфармацыйны цэнтр па правах чалавека.


ЮНЫЯ ТАЛЕНТЫ
За прайшоўшы перыяд бягучага года вучні СШ № 3 г. Дзятлава дасягнулі шмат поспехаў у розных накірунках дзейнасці. У сёлетнім конкурсе "Выратавальнікі вачыма дзяцей" першае месца ў намінацыі "Плакат" атрымалі Е. Габайдуліна і К. Якша. Трэцяе месца ў гэтай жа намінацыі заняў I. Латушка.
Каманда СШ № 3 заняла першае месца ў раённай алімпіядзе па правілах дарожнага руху, якая сёлета праводзілася ўпершыню.
У раённым конкурсе патрыятычнай песні вакальная група СШ № 3 "Радасць" заняла другое месца. Дзіяна Кургун стала трэцяй у намінацыі "Саліст". Трэцяе месца па выніках конкурсу занялі вучні СШ № 3 у намінацыі "Трыа".
Цяпер вучні школы прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе "Вялікая сіла мастацтва". У намінацыі "Малюнак" свае работы прадаставіла Н. Гайдучык, намінацыі "Фатаграфія" — Д. Заяц. У намінацыі "Верш" свае творчыя работы прадаставіла Н. Муха.

"ПЕСНЯ ЗАСТАЕЦЦА 3 ЧАЛАВЕКАМ"
Пад такой назвай напрыканцы студзеня ў СШ №3 г. Дзятлава праходзіў песенны конкурс, у якім прынялі ўдзел настаўнікі раёна. Па выніках конкурсу вакальная група педагогаў СШ №3 была адзначана дыпломам.

СПАРТЫЎНЫЯ ПОСПЕХІ
Шмат у вучняў СШ № 3 спартыўных поспехаў. У лютым у раённых спаборніцтвах па баскетболу школьныя каманды дзяўчынак і хлопчыкаў атрымалі першыя месцы. Каманда хлопчыкаў СШ № 3 заняла першае месца ў спаборніцтвах па валейболу. У агульнакамандным заліку па выніках лёгкаатлетычнага кросу каманда СШ № 3 заняла першае месца. У малодшай групе ў гэтым жа відзе спорту каманда школы заняла другое месца. Юнакі занялі першае месца ў шматбор'і па дапрызыўной падрыхтоўцы.
У абласных лёгкаатлетычных спаборніцтвах вучаніца СШ № 3 Вікторыя Герус заняла другое месца, Дзмітрый Жэгала — трэцяе.

ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ
Школьная пярвічная арганізацыя БРСМ СШ № 3 папоўніцца: у склад грамадскай арганізацыі ўступяць яшчэ 30 вучняў.
Цяпер члены школьнай арганізацыі БРСМ прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах да 65-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — акцыях "Як жывеш, ветэран?","Абеліск". Вядзецца актыўная пошукавая работа па папаўненню экспазіцыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, у школьным музеі.
У планах работы — правесці акцыю "Піянеры, акцябраты — дружныя рабяты".

ЗБОР МАКУЛАТУРЫ
Вучні СШ № 3 прымаюць актыўны ўдзел у акцыі па збору макулатуры. Цяпер у школьных спаборніцтвах лідыруе 5 "Б" клас, вучні якога сабралі 500 кілаграмаў макулатуры.

КЛУБ "ЛІДАР"
На належным узроўні ў СШ № 3 г. Дзятлава арганізавана работа школьнага самакіравання.
Гэта з'яўляецца абавязкам клуба "Лідар", у склад якога ўваходзяць вучні старэйшых класаў. Яны аказваюць дапамогу адміністрацыі школы, настаўнікам у правядзенні школьных мерапрыемстваў, у вырашэнні арганізацыйных пытанняў, прафілактыцы правапарушэнняў сярод падлеткаў. Вучні школы, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, задзейнічаны ў рабоце клуба "Важаты".

ЗНАЁМСТВА 3 РОДНЫМ КРАЕМ
Падчас трэцяй чвэрці для вучняў СШ № 3 быў арганізаваны шэраг экскурсій. Дзеці наведалі Мірскі замак, Нясвіж, Мінск, Сілічы, Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу.
У планах — паездка на турысцкі аб'ект "Лінія Сталіна".

"ШКОЛЬНЫ ГЛОБУС"
У СШ № 3 працуе школьны прэс-цэнтр. Падзеі вучнёўскага жыцця адлюстроўваюцца ў газеце "Школьны глобус", якая выходзіць кожную чвэрць.

А. ДУБРОЎСКАЯ, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=451