Праграма святочных мерапрыемстваў да 64-й гадавіны Перамогі

Дата 07.05.2009 1:10:00 | Раздел: Афиша

7-8 мая
Урачыстыя сходы, святочныя канцэрты, рэйды-віншаванні "Як жывеш, ветэран", ушанаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны па месцы жыхарства.
8 мая
Раённая ваенна-спартыўная гульня "Зарніца" (пачатак у 9 гадзін, стадыён "Колас").
Ускладанне вянкоў і кветак ад працоўных калектываў, пассельвыканкамаў, школьнікаў да помнікаў воінам, партызанам, мірным жыхарам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, урачыстыя мітынгі, прымеркаваныя да 64-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (10.00 - 12.00).
Мітынг-рэквіем ля абеліска Славы (пачатак у 14.30, збор удзельнікаў мітынгу ў 14 гадзін на плошчы 17 Верасня).
9 мая
Раённы турнір па валейболу сярод аматарскіх каманд на кубак Перамогі (пачатак у 9.30, валейбольная пляцоўка ля РДК).
Дзіцячая канцэртная праграма "Раўненне на Перамогу", конкурс дзіцячага малюнка на асфальце (пачатак у 12 гадзін, плошча 17 Верасня).
Святочная канцэртная праграма "Гімн Перамозе вялікай спяваем..." з удзелам народных калектываў раёна (пачатак у 13 гадзін, плошча 17 Верасня).
Маладзёжная танцавальна-забаўляльная праграма "Майскі вечар" (пачатак у 19 гадзін, плошча 17 Верасня).
Паказ ваенна-патрыятычных фільмаў (пачатак у 21.30, плошча 17 Верасня).



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=454