Май пачынаецца спортам

Дата 07.05.2009 0:43:00 | Раздел: Спорт

Ужо традыцыйна першамайскае святкаванне ў Дзятлаве становіцца спартыўным. На гэты раз арганізатары прапанавалі наступную праграму спаборніцтваў: лёгкаатлетычныя эстафеты па вуліцах горада ў выкананні камандаў школьнікаў і калектываў фізічнай культуры (КФК) прадпрыемстваў-арганізацый на прызы газеты "Перамога", спаборніцтвы па перацягванню каната камандаў КФК, гіравы спорт з праграмы раённай спартакіяды КФК, футбольны матч чэмпіянату вобласці.
Школьную эстафету з яўнаю перавагаю выйграла зборная каманда СШ №3, на дзесяць секунд яна апярэдзіла сярэбранага прызёра — наваельнянцаў. Трэцяю стала каманда з Казлоўшчыны.
У вострай барацьбе фінішавала эстафета камандаў КФК. Толькі паўтары секунды раздзялілі пераможцу —СВК "Граніт-Агра" і сярэбранага прызёра — СВК "Русь-Агра". На трэцім месцы — каманда цэнтральнай раённай бальніцы.
Турнір па гіраваму спорту з аграмад-наю перавагаю выйграў дуэт Казлоўш-чынскага ліцэя — А. Пігульскі, I. Бандаровіч. У пераможцаў 234 балы. На другім месцы — гіравікі лясгаса з сумаю 156 балаў. Трэція —прадстаўнікі СВК "Русь-Агра" (134 балы). Казлоўшчынскія гіравікі занялі два першыя месцы і ў асабістым заліку. На рахунку А. Пігульскага — 123 балы, у I. Бандаровіча — 111.
Як заўсёды, эмацыянальна прайшлі спаборніцтвы па перацягванню каната. Сёлета перамагла каманда ўпраўлення меліярацыйных сістэм. У фінале з ёю не змагла сапернічаць каманда РЭС. Пераможца канатных спаборніцтваў 2006 года — каманда СВК "Хвінявічы" сёлета прайграла ў паўфінале. Далей яна прайграла і камандзе жылкамунгаса ў барацьбе за трэцяе месца. Такім чынам, камунальнікі сталі бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў. А вось самая тытулаваная каманда РАУС (трох-разовы пераможца) чамусьці зусім не выйшла на сёлетні старт.
Завяршыў спартыўную праграму першамайскага дня футбольны матч адкрыцця чэмпіянату вобласці 2009 года: Дзятлава — Ашмяны. Першы матч блінам не спёкся. Гульня камячылася абодва таймы. Прапусціўшы па голу ў сярэдзінках таймаў (0:2), гаспадары ўвесь астатні час спрабавалі адыграцца. I, магчыма, адыграліся, калі б яшчэ ў першым тайме Аляксандар Жэгала рэалізаваў пенальці. Не рэалізаваў. Свой гол ён забіў толькі на 88-й хвіліне. Занадта позна для каманднага ўзрушэння. У выніку прайгралі —1:2. І нашы перспектывы на сёлетні сезон глыбока-глыбока затуманены.

Б. ВАРНА, газета "Перамога"

________________________________________________
Щорічний футбольний турнір, що проводиться між європейськими клубами, які найбільш успішно виступили у національних чемпіонатах попереднього сезону називається ліга чемпіонів УЄФА.



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=456