Мелодыі кахання
Дата 10.05.2009 0:20:00 | Раздел: Калейдоскоп
| У Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоў традыцыйны агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці "Мелодыі кахання", які быў арганізаваны раённым метадычным цэнтрам аддзела культуры. Удзел у конкурсе прымалі дзеці ад 5 да 17 гадоў. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства прадставіў на суд журы свой музычны нумар. Падчас канцэрта гучалі песні, танцавальныя мелодыі, інструментальныя найгрышы. Ацэньвала журы і майстэрства вядучых. Доўгачаканым момантам конкурсу стала падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў. Сярод салістаў 5-8 гадоў дыпломам першай ступені ўзнагароджана Я.Мармыш (Вензавецкі СДК). Дыплом другой ступені атрымала П.Верамейка(СШ №1 г.Дзятлава), дыплом трэцяй ступені — В. Дубовік (Казлоўшчынскі ГДК). Прыз сімпатый гледачоў атрымаў дуэт Д. Салаш і I. Бакея (Наваельнянскі ГДК). Сярод вакалістаў 9-13 гадоў дыпломам другой ступені ўзнагароджана А.Дзямко(Хвінявіцкі СДК). Дыплом трэцяй ступені атрымала М.Літвінская(Казлоўшчынскі ГДК). А.Драб(Белагурнаўскі СДК) стаў дыпламантам першай ступені сярод салістаў 14-17 гадоў. Дыплом другой ступені атрымала I. Дракель (Гезгалаўскі СДК), дыплом трэцяй ступені — К.Дзямко(Хвінявіцкі СДК).
К.Шостка( Дзятлаўская ДШМ) стала дыпламантам конкурсу ў намінацыі "Салісты-інструменталісты". Сярод інструментальных ансамбляў дыпломам "За прафесіяналізм" узнагароджаны ўзорны ансамбль скрыпачоў "Зорачкі"(Гезгалаўская ДШМ). Дыплом "За волю да перамогі" атрымаў вакальна-інструментальны ансамбль "Радасць"(СШ № 3 г.Дзятлава). У намінацыі "Танцавальныя калектывы" дыпламантам першай ступені стаў танцавальны ансамбль "Плясавая" (Гезгалаўскі СДК), дыпламантам другой ступені — танцавальны дуэт "СВІТ"(Дзятлаўскі РДК). Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана В.Сівінская(Наваельнянскі ГДК). Сярод вакальных ансамбляў дыпламантам першай ступені стала вакальная група СШ № 1 г. Дзятлава, дыпламантам другой ступені — вакальная група Гезгалаўскага СДК. Вакальны дуэт В.Драб і Г. Аўдзеенка (гімназія № 1 г.Дзятлава) атрымаў дыплом трэцяй ступені. Прызамі за аўтарскую песню ўзнагароджаны дуэт А. Плюта і А. Кавалькова(СШ № 1 г. Дзятлава). У намінацыі "Вядучы" дыпломам першай ступені ўзнагароджана Л. Грышук(Казлоўшчынскі ГДК).
А. ДУБРОЎСКАЯ, газета "Перамога"
|
|