Сення ў нашай хаце свята

Дата 20.05.2009 23:30:44 | Раздел: Калейдоскоп

12 мая ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці яслі-садзе № 2 г. Дзятлава прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Года роднай зямлі і Міжнароднага дня сям'і. Удзел у ім прынялі самыя маленькія выхаванцы ўстановы — дзеці 2-3 гадоў, якія займаюцца ў групе "Малышы". На свяце прысутнічалі іх мамы і таты.

Мерапрыемства праходзіла ў "Беларускай хатцы" — аформленым пад "даўніну" пакоі, дэкарацыі якога нагадваюць інтэр'ер жылля нашых продкаў. Пачэснае месца ў ім займае печ. Побач ля яе — стол, застаўлены смачнымі стравамі. Упрыгожваюць хатку вышываныя ручнікі, вырабы народнага дэкаратыўнага мастацтва.
Маленькіх гасцей сустракала гаспадыня хаты Васіліна (яе ролю выконвала выхавальніца сада Т. С. Нікіпорчык). Дапамагалі ёй у правядзенні мерапрыемства выхавальніца А. М. Капковіч, памочнік выхавальніцы А. А. Гайдучык, музычны кіраўнік Ю. С. Паўловіч.
Разам з Васілінай дзеці вадзілі карагод, расказвалі, як яны дапамагаюць сваім татам і мамам, бабулям і дзядулям, спявалі "Калыханку" лялькам.
Задзейнічаны ў мерапрыемстве былі і дарослыя. Таты дапамагалі Васіліне "назапашваць дровы" для таго ,каб яна змагла распаліць печ. Мамы перабіралі фасолю, чысцілі бульбу, каб гаспадыня хаты прыгатавала смачны сняданак свайму Васілю.
Напрыканцы мерапрыемства Васіліна пачаставала сваіх маленькіх гасцей духмянымі піражкамі. Бацькам выхаванцаў 'яна падарыла льняныя сувеніры-абярэгі з пажаданнямі дабра, здароўя, узаемаразумення. Дапамога ў вырабе сувеніраў была аказана Л.У.Коласавай, кіраўніком гуртка ў старэйшай групе "Фантазёры".

А. ДУБРОЎСКАЯ, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=462