Жывая памяць народа

Дата 20.05.2009 23:45:31 | Раздел: Общество

65-годцзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў было прысвечана мерапрыемства, якое прайшло ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. На яго былі запрошаны вучні 9-ых класаў СШ № 1 г. Дзятлава.
Вядучыя Л.Шыцько і В.Бойка нагадалі дзецям пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія і сёння болем адклікаюцца ў сэрцах.
Нянавісць, слёзы, скалечаныя лёсы — усё гэта вайна. Яе трагізм паказаны ў аднайменным фільме, які быў прадэманстраваны падчас мерапрыемства. Да ўвагі ўдзельнікаў сустрэчы была прадастаўлена і відэахроніка Вялікай Айчыннай.
Напрыканцы мерапрыемства прысутным пачыталі франтавыя пісьмы воінаў.

АПЫТАННЕ ШКОЛЬНІКАУ
Мяне зацікавіла, што ведаюць пра Вялікую Айчынную вайну прадстаўнікі цяперашняга маладога пакалення.З гэтым пытаннем я звярнулася да некаторых з іх:
Вікторыя Богуш, вучаніца 9 "Б" класа СШ № 1 г. Дзятлава:
— Вайна — гэта страшная трагедыя. Яна забрала жыццё многіх людзей. Пра гэта я ведаю з падручнікаў, кнігаў, кінастужак пра вайну.
Дзіяна Пігульская, 9 "Б" клас СШ № 1:
— Вайна — гэта несправядлівасць. Яе кошт — забранае жыццё ні ў чым не вінаватых людзей. Пра гэта я ведаю са школьных падручнікаў, кнігаў. А вось ваенныя кінастужкі глядзець не люблю, заўсёды балюча.
Настасся Бычкова, 9"А"клас СШ № 1:
Пра Вялікую Айчынную вайну я ведаю з матэрыялаў падручнікаў, кнігаў. На франтах Вялікай Айчыннай ваяваў і мой прадзед. У Германіі ўжо ў мірны час служыў мой дзядуля.
Чамусьці заўсёды, калі я чую песню "Дзень Перамогі", у мяне на вачах з'яўляюцца слёзы. А яшчэ сёлета 9 мая я паглядзела кінастужку "Ляцяць журавы", якая мяне вельмі ўразіла і расчуліла.



А. ДУБРОЎСКАЯ, газета "Перамога"




Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=464