Графік падачы гарачай вады ў міжацяпляльны перыяд 2009-2010 г. і спынення кацельняў на прафілактычны рамонт па Дзятлаўскаму РУП ЖКГ

Дата 20.05.2009 23:49:00 | Раздел: Общество

1. Кацельня Цэнтральная г. Дзятлава. Падача гарачай вады : штодзённа, кругласутачна. Рамонт з 18 мая па 1 чэрвеня 2009 года.
2. Кацельня Перамога г. Дзятлава. Падача гарачай вады штодзённа з 6 да 23 гадзін. Рамонт з 15 чэрвеня па 29 чэрвеня 2009 года.
3. Кацельня ЦРБ г. Дзятлава. Падача гарачай вады штодзённа з
6 да 23 гадзін. Рамонт з 6 ліпеня па 20 ліпеня 2009 года.
4. Кацельня пас. Гезгалы. Падача гарачай вады штодзённа з 6 да 23 гадзін. Рамонт з 1 чэрвеня па 15 чэрвеня 2009 года.
5. Кацельня г.п. Казлоўшчына, в. Нянадавічы. Падача гарачай вады штодзённа з 6 да 23 гадзін. Рамонт кацельні г.п. Казлоўшчына з 15 чэрвеня па 29 чэрвеня 2009 года. Рамонт кацельні в. Нянадавічы з 6 ліпеня па 20 ліпеня 2009 года. Кацельня в. Урбанаўшчына - на рамонт спыняцца не будзе. Падача гарачай вады штодзённа, кругласутачна.
6. Кацельня г.п. Наваельня. Падача гарачай вады: панядзелак, аўторак, серада, чацвер з 7 да 22 гадзін; пятніца, субота, нядзеля з 7 да 23 гадзін. Рамонт з 1 чэрвеня па 15 чэрвеня 2009 года.
7. Кацельня в. Дварэц, Раготна, Круцілавічы, Жукоўшчына,
Лапушна, Таркачы, Белагурна, Вензавец, Хвінявічы, Міроўшчына, Руда Яварская, Казлоўшчынскага ліцэя. Гарачая вада па вышэйуказаных кацельнях не падаецца. Рамонт з 1 мая па 15 верасня 2009 года.
У выпадку замёны ўчасткаў цеплатрас вялікай працягласці і мантажу катлоў на кацельнях г.п. Наваельня, пас. Гезгалы магчымы змены ў графіку падачы гарачай вады. Усе змены ў графіку падачы гарачай вады Дзятлаўскае РУП ЖКГ будзе папярэдне ўзгадняць з Дзятлаўскім райвыканкамам і паведамляць спажыўцам.
Газета "Перамога"



Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=465