5 чэрвеня - Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

Дата 04.06.2009 2:10:00 | Раздел: События

Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН у 1972 годзе, з таго часу ён адзначаецца ва ўсім свеце.
Дзень аховы навакольнага асяроддзя — нагода задумацца аб праблемах навакольнага асяроддзя, звярнуць больш пільную ўвагу на яго стан, бо з развіццём прамысловай індустрыі, іншых працэсаў жыццядзейнасці чалавека экалагічная абстаноўка пагаршаецца.
У кожнай краіне існуюць арганізацыі, галоўнай задачай якіх з'яўляецца ахова навакольнага асяроддзя. Яны сочаць за станам навакольнага асяроддзя, праводзяць разнастайныя мерапрыемствы і акцыі па яго абароне.
Глабальныя наступствы парушэння асяроддзя пражывання закранулі ўсе краіны, паколькі экалагічныя праблемы не прызнаюць дзяржаўных межаў. I гэтыя праблемы могуць быць вырашаны толькі пры шырокім міжнародным супрацоўніцтве. Таму быў прыняты міжнародны дакумент "Сусветная стратэгія аховы прыроды". А сёлета сталіцай святкавання Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя стане Мехіка.

Супадае з датай Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя і нацыянальны Дзень аховы навакольнага асяродзя, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
На працягу апошніх дзесяці гадоў узровень забруджвання навакольнага асяроддзя ў нашай краіне значна знізіўся. Выкіды шкодных рэчываў прамысловымі прадпрыемствамі скараціліся амаль у тры разы, скідванне забруджаных сцёкавых водаў — больш чым у 10 разоў. Гэта — вынік удасканалення сістэмы кіравання і кантролю ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, правядзенне экалагічнай экспертызы праектаў будаўніцтва і рэканструкцыі ўсіх відаў вытворчасці.
Важнай умовай аздараўлення экалагічнай абстаноўкі з'яўляецца і ўдасканаленне прыродаахоўнага заканадаўства, усёй нарматыўнай базы ў гэтай галіне. На працягу апошніх гадоў прыняты парламентам Беларусі многія дакументы, якія рэгламентуюць сферу прыродакарыстання. Сярод іх — Законы Рэспублікі Беларусь Аб ахове навакольнага асяроддзя", "Аб эканамічнай экспертызе", "Аб абыходжанні з адходамі". Урадам зацверджаны доўгатэрміновыя нацыянальныя праграмы, якія вызначаюць эканамічную палітыку краіны.

В. ХАРОШКА, вядучы спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, газета "Перамога"





Эта статья взята с сайта Дятлово Online : город Дятлово и Дятловский район
http://dyatlovo.com

Адрес этой статьи:
http://dyatlovo.com/modules/news/article.php?storyid=468